Густаў Густававіч Валерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Густаў Густававіч Валерт
Дата нараджэння 1818[1]
Дата смерці 1863[1]
Працаваў у гарадах Мінск, Санкт-Пецярбург, Гродна і Брэст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Густаў Густававіч Валерт (руск.: Густав Густавович Валлерт) — беларускі і расійскі архітэктар XIX стагоддзя, які працаваў у Мінску, Гродне, Брэсце і Санкт-Пецярбургу.

У 1838 Акадэміяй мастацтваў яму дадзена званне вольнага мастака за праект (па зададзенай АМ праграме) «Павільён у садзе з размяшчэннем у ім залы, кабінета, лазні і ваннага пакою з прыладамі»[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Праект сінагогі ў Брэсце. Архітэктары Валерт, Міхаэліс. 1846 г.
Праект евангелічнай царквы ў Гродне. Архітэктары Валерт, Міхаэліс. 1840 г.
  • Праект евангелічнай царквы ў Гродне (сум. з В. Міхаэлісам, 1840).
  • Праект сінагогі ў Брэсце (сум. з В. Міхаэлісам, 1846).
  • Перабудова ў псеўдарускім стылі будынка былой царквы Святога Духа XVII стагоддзя, які пацярпеў ад пажара 1835 года[3], у праваслаўны Петрапаўлаўскі кафедральны сабор у Мінску ў 184650 гадах[4]. Нягледзячы на тое, што асноўныя канструктыўныя элементы першапачатковага будынка былі захаваны, новы сабор атрымаў характэрныя рысы псеўдарускай архітэктуры сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Пры рэканструкцыі да галоўнага фасада была прыбудавана званіца, завершаная ўверсе дзвюма невялікімі вежамі. Частка скляпенняў была разабрана, а на гэтым месцы дабудаваны купал на чатырохгранным барабане. Цалкам былі зменены і інтэр’еры храма.
  • Асабняк А. С. Абальянінава ў стылі эклектыкі па вуліцы Таўрычаскай у Санкт-Пецярбургу (1860)[5].

Зноскі