Гусінае (возера, Бурація)
Гусінае | |
---|---|
бур. Галуута нуур, руск.: Гусиное озеро | |
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 551 м |
Даўжыня | 24,5 км |
Шырыня | 8,5 км |
Плошча | 163 км² |
Аб’ём | 2,5 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 65 км |
Найбольшая глыбіня | 28 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 924 км² |
Упадаюць | Барата, Загустай, Ахур, Сангінэ, Сільвэ, Цаган-Гол |
Выцякаюць | Баін-гол |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Бурація |
|
|
|
|
|
|
Ідэнтыфікатары | |
ДВР | 16030000511116300001128 |
![]() |
Гусі́нае возера (бур. Галуута нуур, руск.: Гусиное озеро) — возера ў Расіі, у Селенгінскім раёне Бураціі, у басейне ракі Селенга, каля горада Гусінаазёрск.
Плошча паверхні возера 163[1] км². Даўжыня 24,5[2] км, найбольшая шырыня 8,5[2] км, даўжыня берагавой лініі 65[2] км. Найбольшая глыбіня 28 м. Плошча вадазбору 924 км². Аб’ём вады ў возеры 2,5[2] км³. Катлавіна возера знаходзіцца ў тэктанічнай упадзіне ў сярэдзіне Гусінаазёрскай катлавіны, на вышыні 551[2] м над узроўнем мора, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі пераважна нізкія і пясчаныя. Заходняе, паўночнае і часткова паўднёвае ўзбярэжжа забалочаныя[2]. Большая частка дна возера высланая ілам[2].
Возера замярзае ў канцы кастрычніка — лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — сярэдзіне мая. У Гусінае возера ўпадаюць Барата, Загустай, Сангінэ, Сільвэ, Цаган-Гол і іншыя вадатокі. Выцякае рака Баін-Гол (прыток Селенгі).
Каля возера горад Гусінаазёрск, сяло Гусінае Возера.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 126. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 352. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)