Гюльві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гюльві вітае Одзіна

Гюльві, або Гюльфі (стар.-сканд.: Gylfi, Gylfe, Gylvi, или Gylve) — самы першы з вядомых па сагах скандынаўскіх кіраўнікоў, міфічны конунг Швецыі. Згадваецца ў скандынаўскіх тэкстах сувязі з тым, як яго правялі багі і яго адносінамі з багіняй Геф'ён.

Стварэнне Зеланда[правіць | правіць зыходнік]

Паводле легенды з раздзела «Сага пра Інглінгаў» Круга Зямнога і паэмы Рагнардрапа Гюльві спакусіла багіня Геф'ён, каб той даў ёй столькі зямлі колькі яна зможа ўзараць за адну ноч. Атрымаўшы дазвол, багіня ператварыла сваіх сыноў у быкоў і адарала ад Швецыі велізарны кавалак зямлі, які стаў дацкім востравам Зеландыя.

Сустрэча з Асамі[правіць | правіць зыходнік]

Гюльві ашуканы, ісландскі манускрыпт SÁM 66

У абедзвюх крыніцах, і ў Бачанне Гюльві з Малодшая Эда, і ў Сазе пра Інглінгаў, расказана гісторыя аб тым, як меркавана гістарычны Одзін і яго народ Асы і Ваны, якія сталі пасля шведамі, здабылі новыя землі, дзе яны пабудавалі паселішча Старая Сігтуна. Гюльві і астатняе насельніцтва бронзавага веку прынялі і адаптавалі рэлігію, якую распаўсюджвалі Асы.

Сноры дае ўяўленне аб скандынаўскай міфалогіі праз дыялог паміж Гюльві і трыма кіраўнікамі Асаў. Так ён адзначыў, што Асы ўвялі ўвялі ў зман Гюльві, навязаўшы яму свае рэлігійныя погляды, адкуль адна з назваў гэтай кнігі — Зман Гюльві.

Аднак, магчыма, што Сноры проста хацеў захаваць для нашчадкаў скандынаўскія міфы, (якія ўжо пачыналі знікаць пад ціскам новай рэлігіі, бо ўяўлялі сабой толькі вусновую традыцыю), і пры гэтым не ўваходзіць у канфрантацыю з хрысціянствам, для чаго даваў аналіз апісваных падзей менавіта праз гэту прызму.

Верагодна, што Сноры ў сваёй працы грунтаваўся не толькі на вусновай традыцыі, але і на старажытным кульце паўміфічнага Гюльві.

Іншыя згадкі[правіць | правіць зыходнік]

У адной з версій сагі пра Хервёр, конунг Гюльві выдаў замуж сваю дачку Хейд (стар.-сканд.: Heiðr) за Сіргламі, конунга Гардарыкі.[1] У Хейд і Сіргламі быў сын па імі Свафрламі, які прымусіў гномаў Дваліна і Дурын выкаваць чароўны меч Цюрфінг.

Зноскі