Гідэон Баа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Гідэон Баа
Gideon-Baah.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1991(1991-10-01)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Ганы Гана
Рост 184 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Гомель
Нумар 4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — 2013 Сцяг Ганы Асантэ Катока (Кумасі) 30 (2)
2013 Сцяг Фінляндыі Хонка (Эспа) 29 (2)
2014 — 2015 Сцяг Фінляндыі ХІК (Хельсінкі) 41 (2)
2016 — 2017 Сцяг ЗША Нью-Ёрк Рэд Булз 9 (2)
2016 — 2017   Сцяг ЗША Нью-Ёрк Рэд Булз II 6 (0)
2018 Сцяг Казахстана Кайрат-А (Алматы) 7 (1)
2018 — Сцяг Беларусі Гомель 6 (1)
Нацыянальная зборная**
2015 Сцяг Ганы Гана 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018.

Гідэон Баа (нар. 1 кастрычніка 1991) — ганскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру на радзіме, дзе выступаў за клуб «Асантэ Катока». У пачатку 2013 года на правах арэнды далучыўся да фінскага клуба «Хонка», здолеў сабе праявіць і неўзабаве падпісаў трывалы кантракт. Па выніках сезону 2013 быў прызнаны найлепшым абаронцам Вейкаўслігі. У лютым 2014 года перайшоў у ХІК, якому дапамог стаць чэмпіёнам Фінляндыі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

У лютым 2016 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», аднак з-за траўм гуляў няшмат, выступаў таксама за рэзервовую каманду. У лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі клуб «Кайрат», стаў выступаць за яго другую каманду «Кайрат-А», якую пакінуў у маі таго ж года.

У ліпені 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»[2].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

13 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матчу супраць Канады.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Gideon Baah // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Гомель" подписал защитника из Ганы Гидеона Баа

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]