Гільермі Фігейрэду

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гільермі Фігейрэду
Guilherme Figueiredo (1932).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 13 лютага 1915(1915-02-13)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 24 чэрвеня 1997(1997-06-24)[2] (82 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, драматург
Валодае мовамі: партугальская мова[4]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Гільермі Фігейрэ́ду (Guilherme Figueiredo; 13 лютага 1915, г. Кампінас, Бразілія1997) — бразільскі драматург і пісьменнік.

Скончыў універсітэт у Рыа-дэ-Жанейра.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў як тэатральны крытык. Яго п'есы «Герой», «Лісістрата» (абедзве 1943), «Трагічная пантаміма» (1948), «Бог пераначаваў у доме» (1949), «Усеагульная забастоўка» (1950), «Балада для Сатаны» (1957), «Марыя да Понці» (1959) і інш. адметныя алегарычнасцю, міфалагічнымі матывамі, гратэскавасцю сітуацый. Сусветную вядомасць прынесла драма «Ліса і вінаград» (1953), у якой сцвярджаецца права чалавека на свабоду і годнасць. Аўтар раманаў, сатырычнага «Трыццаць гадоў без ландшафту» (1939), псіхалагічнага «Па той бок ракі» (1961), трактата пра драматычнае мастацтва «Ксанф» (1957), вершаў, гумарэсак і інш.

На беларускай мове яго п'есу «Ліса і вінаград» першым паставіў Беларускі тэатр ім. Я. Купалы (1957, у перакладзе Ю. Гаўрука).

Зноскі

  1. Itaú Cultural Guilherme Figueiredo // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  3. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  4. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фігейрэду // БЭ ў 18 т. Т. 16. Мн., 2003.