Гільём дэ Машо
Гільём дэ Машо | |
---|---|
фр.: Guillaume de Machaut | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1300[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1377[3][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | кампазітар, паэт, пісьменнік, аўтар песень |
Кірунак | класічная музыка і сярэдневяковая музыка |
Жанр | Ars nova[d] |
Мова твораў | французская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гільём дэ Машо (каля 1300, Машо, Ардэны — 1377) — французскі паэт і кампазітар.
Заснавальнік школы рыторыкі, кананізатар паэтычных формаў ў французскай паэзіі 14 ст. Паэтычная творчасць Гільёма дэ Машо звязана з ростам гарадской культуры і адукаванасцю. Лепшы твор — «Кніга аб тым, што сапраўды здарылася» (1365) — раман у вершах са ўстаўнымі празаічнымі лістамі пра каханне састарэлага паэта да маладой дзяўчыны. Сярод іншых твораў Гільёма дэ Машо — паэма «Суд караля Навары» (1349), рыфмаваная хроніка «Узяцце Александрыі» (каля 1370), паэма «Пастухоўскія часы» з апісаннем музычных інструментаў 14 ст. Прадстаўнік «Ars nova» («Новага мастацтва») — напрамку ў музыцы Ранняга Адраджэння, Гільём дэ Машо разам з царкоўнымі творамі (матэты, першая ў гісторыі музыкі імша) стварыў шматлікія песні (вірэле, балады, ронда) з iнструментальным суправаджэннем, у якіх звязаў музычна-паэтычныя традыцыі трувераў з новым поліфанічным мастацтвам.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Eggebrecht H.H. Machauts Motette Nr. 9 // Archiv für Musikwissenschaft, Jge. XIX—XX (1962-3), SS.281-93; Jg. XXV (1968), SS.173-95;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гільём дэ Машо