Паразіты птушак, пераважна свойскіх гусей і качак, млекакормячых, чалавека (асноўныя гаспадары). Узбуджальнікі гіменалепідыдозаў.
Гермафрадыты. Развіваюцца з удзелам прамежкавых (насякомыя, ракападобныя) і рэзервовых (малюскі) гаспадароў. Лічынкі (цыстацэркоіды) ў кішэчніку асноўнага гаспадара ўкараняюцца ў падслізістую абалонку.