Гімнасій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гімнасій (γυμνάσιον ад gymnós — аголены) — выхаваўча-адукацыйная ўстанова ў Старажытнай Грэцыі. У гімнасіі спалучаліся элементы агульнаадукацыйнага курсу (навучанне чытанню і пісьму) з інтэнсіўным курсам фізічнай падрыхтоўкі.

Першапачаткова гімнасій уяўляў сабой простую квадратную пляцоўку для фізічных практыкаванняў, абсаджаную двума радамі таполяў (паведамленне Паўсанія). З цягам часу змянялася функцыя гімнасія. Паступова дадаліся элементы школьнага навучання. Перажывала ператварэнне і сама арганізацыя тэрыторыі гімнасія, дзе замест радоў дрэў сталі ладзіць порцікі і аббудоўваць іх памяшканнямі рознага прызначэння — лазнямі, распранальнямі. Сярод памяшканняў вылучалася сваімі памерамі экседра — памяшканне, адкрытае ў двор, дзе праходзіла навучанне чытанню і пісьму. Нязменным заставалася фізічныя практыкаванні на адкрытым паветры ў аголеным выглядзе, што было прынцыпова для выхавання ў моладзі «грэчаскага духу», які абвяшчаў неабходнасць эмацыйна-фізічных зносін паміж мужчынамі як адну з асноўных каштоўнасцей старажытнагрэчаскага грамадства.