Паўсаній
| Паўсаній | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| грэч. Παυσανίας | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Cleombrotus[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
невядома |
||||||
| Смерць |
не раней за 470 да н.э. і не пазней за 467 да н.э. |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Agiads[d] | ||||||
| Бацька | Cleombrotus[d][3][4][…] | ||||||
| Маці | Theano[d] | ||||||
| Дзеці | Cleomenes[d], Pleistoanax[d] і Aristocles[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Род войскаў | Spartan army[d] | ||||||
| Званне | генерал | ||||||
Паўсаній (каля 510 — 468 да н.э.) — спартанскі военачальнік.
Сын Клеамброта і Алкафоі. Быў апекуном Плістарха, сына Леаніда. Камандаваў апалчэннем грэчаскіх полісаў з 480 да н.э. і перамог персаў пад Платэямі (479 да н.э.), потым узяў горад Візантый. Неўзабаве быў адкліканы і абвінавачаны ў тым, што збіраўся, з дапамогай персаў, стаць грэчаскім тыранам. Быў апраўданы, пасля чаго самавольна вярнуўся ў Візантый і правіў там (477—470 да н.э.). Быў выгнаны адтуль Кімонам, Паўсаній збег і быў прызваны ў Спарту. Там быў ізноў абвінавачаны ў сувязях з персамі, і, пасля таго як была захоплена яго перапіска з Артабазам, Паўсаній спрабаваў укрыцца ў храме Афіны, дзе быў жывым замураваны спартанцамі.
Пасля пакарання, паводле волі аракула, побач з храмам былі пастаўленыя дзве бронзавыя статуі Паўсанія. Вядомыя некалькі пазнейшых мармуровых копій з іх, адну з якіх памылкова лічаць выявай Юліяна Адступніка.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1027698212 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- ↑ Παυσανίας Ἑλλάδος Περιήγησις
- ↑ Любкер Ф. Pausanias // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 995–997.
- ↑ Любкер Ф. Cleombrotus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 299.