Гінвіл (староста троцкі)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гінвіл, староста троцкі)
Гінвіл, Гінівіл[1] (Gynewille, Кгинивил) — староста троцкі (успам. 1398)[1].
Паходжанне і імя бацькі невядома, але верагодная роднасная сувязь з Пятром Лелюшам, бо той карыстаўся адным гербом з сынам Гінвіла.[1]
У канцы XIV ст., мабыць у 1392 годзе[2], вялікі князь Вітаўт паслаў Гінвіла і Васіля Барэйкавіча ваяваць супраць Карыбута[3], войскі якога яны разбілі каля Дакудава[2].
У 1398 годзе Гінвіл як староста троцкі выступаў сведкам Салінскага дагавора[3].
Напэўна, валодаў Жослямі, пра іншыя іншыя ўладанні звестак няма[1]. Меў сына Начку (Наца) Пятра[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Перакл. з літоўск. А. Мікус; Навук. рэд. М. Макараў.. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-006-2.