Гінвіл (староста троцкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гінвіл, Гінівіл[1] (Gynewille, Кгинивил) — староста троцкі (успам. 1398)[1].

Паходжанне і імя бацькі невядома, але верагодная роднасная сувязь з Пятром Лелюшам, бо той карыстаўся адным гербом з сынам Гінвіла.[1]

У канцы XIV ст., мабыць у 1392 годзе[2], вялікі князь Вітаўт паслаў Гінвіла і Васіля Барэйкавіча ваяваць супраць Карыбута[3], войскі якога яны разбілі каля Дакудава[2].

У 1398 годзе Гінвіл як староста троцкі выступаў сведкам Салінскага дагавора[3].

Напэўна, валодаў Жослямі, пра іншыя іншыя ўладанні звестак няма[1]. Меў сына Начку (Наца) Пятра[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Пятраўскас, 2014, с. 237
  2. 2,0 2,1 ПСРЛ. Т. 35. с. 89
  3. 3,0 3,1 Пятраўскас, 2014, с. 88

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / Перакл. з літоўск. А. Мікус; Навук. рэд. М. Макараў. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-006-2.