Дакудава 2

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Дакудава 2
Дакудава 2.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
Дакудава 2 на карце Беларусі ±
Дакудава 2 (Беларусь)
Дакудава 2
Дакудава 2 (Гродзенская вобласць)
Дакудава 2

Даку́дава 2[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Нёман. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 770 чал. (1995). Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ліды.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Дакудава датуецца 1392, калі князь Карыбут Альгердавіч запатрабаваў у вялікага князя Вітаўта вярнуць яму Ліду. Каля паселішча адбылася бітва паміж іхнымі войскамі. Адпаведная вытрымка з Віленскай хронікі:

" Князь Корбут Олгирдович начя в непослушонстве быти у великого князя Витовта. и начат збирати вои свои, и поиде противу. Князь же великий Витовт посла вои свои Василя Беренковича и Кгнивила противу ему, и ступишася вои на место на Недокудовь, и побежени быша вои князя Корбута, и почата бити, и побито их много. Сам же князь.. Корбут бежи в Новьгородок и ополчися, ту же бе и княгини его и дети. Князь же великий Витовт сбра вои и сам пойде к Новогродку и Новогродок озма и князя Корбута и княгиню его и дети е княцтво посла. "

Пад 1436 Дакудава згадваецца як вёска, уладанне Кучукоў. У пач. XVI ст. мясцінай валодалі Юшкі. Каля 1513 паводле тэстаменту Барбары Кішчанкі маёнтак Дакудава атрымаў яе муж, гарадзенскі староста Юрый Радзівіл «Геркулес». Каля 1533 тут збудавалі касцёл. У 1669 паселішча атрымала статус мястэчка. У XVIIXVIII стст. дзейнічаў кальвінскі збор. Станам на 1763 — 37 двароў.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дакудава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Радзівілаў, пазней Вітгенштэйнаў. Станам на 1809 тут было 34 двары, дзейнічала грэка-каталіцкая царква. На 1886 — 28 двароў, царква, школа, карчма. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка займалі нямецкія войскі, у 19191920 — бальшавікі, польскае войска.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дакудава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Дакудава ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лідскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 153 двары, на 1995 — 334.

У 2013 годзе Дакудаўскі сельсавет быў скасаваны, і Дакудава 2 увайшло ў склад Траццякоўскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1886 — 316 чал. у мястэчку Дакудава і 119 чал. у фальварку Дакудава[3]; 1886 — 378 чал.; 1897 — 781 чал. у вёсцы Дакудава, у тым ліку несупынна пражывалі 771 чал. (375 муж. і 396 жан.) і 571 чал. у сяле Дакудава, у тым ліку несупынна пражывалі 543 чал. (261 муж. і 282 жан.)[4]
  • XX стагоддзе: 1901 — 566 чал.; 1970 — 375 чал.; 1995 — 770 чал.[5].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Дакудаве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клуб, бібліятэка, пошта.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области(руск.) 
  3. Dokudowo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.. — S. 94.
  4. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  5. Валерый Шаблюк. Дакудава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 195.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]