Гіпаліт Грынцэвіч
Гіпаліт Грынцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1876 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1933[1] ці 15 кастрычніка 1934[2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
![]() |
Гіпаліт Грынцэвіч (польск.: Hipolit Hryncewicz; 1876, Ковеншчына[3] — 15 кастрычніка 1934[3] або 1933[4][5], Вільня) — інжынер-архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1876 годзе на Ковеншчыне, скончыў гімназію ў Шаўлях. Пасля здачы экзамену ён паступіў на архітэктурны факультэт Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, які скончыў у 1908 г. Яго дыпломны праект быў адзначаны Prix de Roma. У знак прызнання яго выдатных здольнасцей ён быў накіраваны акадэміяй у Італію на два гады. Да 1912 г. ён працаваў архітэктарам у Пецярбургу на будаўніцтве будынкаў Азоўска-Данскага і Сібірскага банкаў і праводзіў самастойныя будаўнічыя работы. Прымаў удзел у жыцці польскай дыяспары ў Пецярбургу. У сярэдзіне 1912 г. ён пераехаў у Маскву, дзе ажыцяўляў нагляд за будаўніцтвам сабора Аляксандра Неўскага па праекце Аляксандра Памяранцава[3].
У 1919 г. вярнуўся з савецкай Расіі ў Вільню, дзе ў час вайны 1920 года працаваў у галіне ваеннага будаўніцтва. У лістападзе 1921 г. быў уладкаваўся архітэктарам у Аддзел будынкаў Дарожнага аддзела Віленскай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі (польск.: Wileńska Dyrekcja Kolei Państwowych; пазней Акруговай дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі) і далучыўся да працы па адбудове чыгуначных будынкаў, разбураных у час вайны[3].
З 1920-х гадоў Грынцэвіч выкладаў архітэктурную графіку на факультэце прыгожых мастацтваў Універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні[6][3].
Быў членам Віленскага кола Саюза польскіх інжынераў-чыгуначнікаў. Раптоўна памёр 15 кастрычніка 1934 г. у Вільні[3]. Пахаваны разам з бацькамі жонкі на віленскіх могілках Старыя Росы[5].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Грынцэвіч, сярод іншага, быў аўтарам будынкаў і рэканструкцыі ў польскім нацыянальным стылі чыгуначных станцый, размешчаных на лініі Беласток — Брэст-над-Бугам — Стоўбцы, а таксама на іншых участках Віленскай дырэкцыі. Па яго праекце былі пабудаваны наступныя станцыі: Брэст-над-Бугам (1930), Ваўкавыск-Горад, Слонім (1922) і Пінск[3]. Невядома, аднак, ці былі некаторыя з іх створаны ў супрацоўніцтве з Генрыкам Генелам (польск.: Henryk Genello)[3], з якім ён працаваў у дырэкцыі. Разам з Генелам у рэкордна кароткі час, усяго за тыдзень, Грынцэвіч спраектаваў станцыю ў Стоўбцах, узведзеную ў 1926 годзе[3].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У 1910 годзе ажаніўся з Казімірай Бялюнас (нар. 1887), дачкой Фелікса Бялюнаса (пам. 24 сакавіка 1927) і Антаніны з Манкевічаў (пам. 11 жніўня 1942)[5].
Зноскі
- ↑ http://doccdn.simplesite.com/d/ba/6a/283726784184150714/67f3e9bb-a4c2-4dcc-a280-15f6f23a8193/HRYNCEWICZ_materia%C5%82y%20uzupe%C5%82niaj%C4%85ce.pdf
- ↑ http://www.ejournals.eu/pliki/art/12777/
- ↑ а б в г д е ё ж з Zbigniew Tucholski. INŻYNIER HENRYK GENELLO (1872-1948), SZKIC DO PORTRETU ZAPOMNIANEGO ARCHITEKTA KOLEJOWEGO (польск.). Instytut Historii Nauki im. L. i A. Birkenmajerów PAN. Праверана 18 красавіка 2020.
- ↑ дата на надмагіллі
- ↑ а б в Ród Hryncewiczów. Uzupełnienia(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Гарбачова. Паўстанцы 1863 года на фотаздымках
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гіпаліт Грынцэвіч
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Ковенскай губерні
- Памерлі ў 1933 годзе
- Памерлі 15 кастрычніка
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на могілках Роса
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Польшчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Стоўбцаў
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Ваўкавыска
- Архітэктары Слоніма
- Архітэктары Пінска