Перайсці да зместу

Гістарычны музей (Ватыкан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычны музей
Заснаваны 1973
mv.vatican.va
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Папамабіль

Гістарычны музей (італ.: Museo storico vaticano) — адзін з музеяў Ватыкана.

Музей заснаваны ў 1973 годзе Папам Паўлам VI. Тут знаходзіцца калекцыя экспанатаў, звязаных з гісторыяй Ватыкана: карэты, сёдлы, аўтамабілі, паланкіны Пап, салдацкая ўніформа, сцягі, прадметы паўсядзённага і святочнага ўжытку Пап, а таксама графіка і фатаграфіі, дакументы пра цяпер не існуючыя цырымоніі і пасады. У калекцыі таксама знаходзіцца мадэль першага лакаматыва Ватыкана (1929 г.) і парадная карэта Льва XII, якую выкарыстоўвалі каля ста гадоў (да Папы Пія XI).

Padiglione delle Carrozze — секцыя гістарычнага музея, размешчаная з 1991 года асобна, у палатах Папы ў палацы Латэран.

Зноскі