Генадзь Рыгоравіч Чысты
Выгляд
(Пасля перасылкі з Г. Р. Чысты)
Генадзь Рыгоравіч Чысты | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 красавіка 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Жанр | афармленчае мастацтва[d] |
Вучоба |
|
Член у |
Генадзь Рыгоравіч Чысты (5 красавіка 1947, г. Мінск) — беларускі мастак-афарміцель.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1968 годзе.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Працуе ў афармленчым мастацтве. Асноўныя творы: афармленне Інстытута санітарнай гігіены ў Мінску, Ашмянскага краязнаўчага музея, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Яраслаўлі (Расія), Літаратурнага музея Ф. Багушэвіча ў Кушлянах Гродзенскай вобласці, Літаратурнага музея К. Чорнага ў Цімкавічах, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Ракуцёўшчыне (абодва ў Мінскай вобласці), Крычаўскага краязнаўчага музея.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чысты Генадзь Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Генадзь Рыгоравіч Чысты на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»