Ганна Сцяпанаўна Восіпава
Выгляд
(Пасля перасылкі з Г. С. Осіпава)
Ганна Сцяпанаўна Восіпава | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 мая 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2010 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | мініяцюра |
Вучоба | Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага |
Вядомыя працы | «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі», «Партрэт У. І. Леніна» |
Уплыў | Іван Пятровіч Вакураў[d] і Мікалай Міхайлавіч Зіноўеў[d] |
Ганна Сцяпанаўна Восіпава (19 мая 1927, в. Варатын Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці — 2010) — гомельскі мастак-мініяцюрыст, майстар дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага (1950). Настаўнікі па спецыяльнасці: М. М. Зіноўеў , А. В. Катухін, І. П. Вакураў і інш. Дыпломная праца — мініяцюра «Подзвіг Аляксандра Матросава ». Працавала ў Палехскай вытворча-творчай майстэрні Мастацкага фонду РСФСР (1959). Працавала ў творчай садружнасці з Восіпавым Аляксандрам Іванавічам, развіваючы ў Беларусі мастацтва мініяцюры (з 1959).
Асноўныя творы (сумесна з Восіпавым Аляксандрам Іванавічам)[правіць | правіць зыходнік]
Выканалі мініяцюры:
- «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі» (1959—1960),
- «Партрэт В. І. Леніна» (1960);
- пласціны на тэму беларускай народнай казкі «Іван — удовін сын» (1962—1963),
- «Адпачынак» (1964),
- «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (1965),
- «50 гадоў БССР» (1967—1968),
- «Рэчыцкая лірычная» (1969).
Усе працы ў асноўным шматклеймавыя, складаюцца з некалькіх карцін.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Осипова Анна Степановна на сайце «Наши люди» (руск.)
- Гомельский художник Осипова Анна Степановна на сайце «Соцреализм. Киевский Клуб Коллекционеров» (руск.)