Дабрамір Хрыз
Дабрамір Хрыз | |
---|---|
Нараджэнне | XII стагоддзе |
Смерць | XIII стагоддзе |
Жонка | Феадора Ангеліна[d] |
Дзейнасць | ваенны |

План крэпасці Просек, рэзідэнцыі Дабраміра Хрыза
Дабрамір, вядомы візантыйцам як Хрыз (балг.: Добромир Хриз, грэч. Δοβρομηρός Χρυσός) — балгарскі баярын, напаўнезалежны валадар у Усходняй Македоніі, які абапіраўся на атрады балгараў і влахаў. Захапіўшы Струміцу, Дабрамір за некалькі гадоў падпарадкаваў шэраг навакольных земляў. Быўшы залучаны ў балгара-візантыйскія войны, ваяваў і на баку Калаяна, і на баку імператара Аляксея III Ангела. Першы ўспамін датаваны 1197 годам, апошні — 1202, калі яго землі захапіў Калаян.
Дынастычныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]
Ён быў ужо жанаты, калі аформіў другі шлюб з усватанай візантыйскім імператарам дачкой вайскавода Мануіла Каміцы. Каля 1200 года Дабрамір ажаніўся ў трэці раз з унучкай імператара Феадорай Ангелінай, раней жонкай іншага балгарскага феадала Іванкі.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- O city of Byzantium: annals of Niketas Choniates tr. Harry J. Magoulias (Detroit: Wayne State University Press, 1984) pp. 267–270, 277—280, 293—294.