Перайсці да зместу

Давід Сасунцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Давід Сасунскі)
Давід Сасунцы
арм.: Սասունցի Դավիթ
Выданне
Жанр эпас
Мова арыгінала армянская мова
Дата першай публікацыі 1874
Персанажы Давід Сасунцы[d] і Q21698674?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Давід Сасунцы», таксама «Давід Сасунскі» (арм.: Սասունցի Դավիթ) — сярэднявечны армянскі эпас, які апавядае пра барацьбу волатаў з Сасуна (вобласць у гістарычнай Арменіі, цяпер у Турцыі) супраць арабскіх захопнікаў. Склаўся ў VII—X (не пазней XIII) стагоддзяў. Эпас складаецца з чатырох адгалінаванняў: Санасар і Багдасар, Мгер Старэйшы, Давід, Мгер Малодшы.

Упершыню эпас быў запісаны ў 1873 годзе вядомым даследчыкам народнай славеснасці Гарагін Срвантдзцянцам з вуснаў селяніна, якога звалі Крпо, які жыў у вёсцы Арніст. У цяперашні час існуе акадэмічнае выданне пяцідзесяці варыянтаў эпасу, запісаных ў розных раёнах Арменіі.