Дагмар Эбесен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дагмар Эбесен
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1891(1891-10-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1954(1954-12-05)[2][3][…] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёрка, спявачка
IMDb ID 0247954
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дагмар Эбесен (шведск.: Dagmar Wilhelmina Ebbesen, 1 кастрычніка 1891 — 5 снежня 1954) — шведская тэатральная актрыса і спявачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дагмар Эбесен нарадзілася ў Стакгольме ў 1891 годзе. Была дачкой Торальда Эбесена і Ені Эштрэм, яна была сястрой актрысы Эльсы Эбесен.

Першую сваю ролю Дагмар сыграла ў 13 гадоў у п’есе Tummeliten ў тэатры Östermalmsteatern. З 1906 па 1909 год яна працавала з Альбертам Ранфтам і з рознымі перасоўнымі тэатральнымі групамі ездзіла па краіне. Затым яна працяглы час выступала ў тэатры Folkteatern Гётэбарга (1916—1919 гг.) і тэатры Folkan Стакгольма (1919—1928 гг.).

Поспех прыйшоў да Дагмар у 1921 годзе, калі яна сыграла служанку Крысцін ў камедыі Hemslavinnor — гэтую ролю яна пасля сыграла каля 500 разоў. Гэтая ж п’еса стала асновай для аднайменнага спектакля (1923 г.) і кінафільмаў Hemslavinnor 1993 г. і Vi hemslavinnor з Дагмар у галоўнай ролі.

У далейшым Дагмар ўсё менш грала ў тэатры, аддаючы ўсе сілы кінематографу. Яна грала пераважна пакаёвак і прыстойных жанчын, даводзілася ёй граць і жорсткіх і адмоўных персанажаў, але і яны атрымліваліся з цеплынёй і гумарам.

Найбольш ўдалымі кінафільмамі Дагмар былі Flickorna på Uppåkra (1946 г.), Kvinnan tar befälet (1942 г.), Hemsöborna (1944 г.), Kristin kommenderar (1946 г.).

Дагмар памерла ў 1954 годзе ў Стакгольме. Яе імем была названая вуліца ў Сольне.

Зноскі

  1. http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45668406Svenskagravar.se. Праверана 28 лютага 2017.
  2. а б Musikverkets auktoritetsdatabas — 2017. Праверана 6 кастрычніка 2017.
  3. а б 18911001-106 Abrahamsson f. Ebbesen, Dagmar Vilhelmina // Sveriges dödbok Праверана 20 красавіка 2018.
  4. Dagmar Wilhelmina Ebbesen 1891-10-01 — 1954-12-05 Skådespelare // (unspecified title) Праверана 27 студзеня 2021.
  5. Abrahamsson, Dagmar Wilhelmina // http://www.svenskagravar.se/gravsatt/45668406Svenskagravar.se. Праверана 28 лютага 2017.