Дактылічная рыфма
Выгляд
Дактылі́чная ры́фма — від рыфмы, у якой націск падае на трэці ад канца склад сугучных словаў. Яна сустракаецца ў беларускай паэзіі ўсіх часоў, хоць у старажытны перыяд выкарыстоўвалася значна радзей, чым у сучаснай вершатворчасці. Па частаце ўжывання гэтая рыфма знаходзіцца на трэцім месцы — пасля жаночай і мужчынскай. Вось прыклады дактылічнай рыфмы:
- Антон мало́дзенькі
- Піў мёд сало́дзенькі.
- Прыкаціўся к бо́чачцы,
- Яшчэ трошкі хо́чацца.
- (Народная песня).
Дактылічная рыфма часцей выкарыстоўваецца не самастойна, а ў спалучэнні з жаночай і мужчынскай, што робіць рытміка-інтанацыйны малюнак вершаванага твора больш разнастайным.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.