Мужчынская рыфма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Мужчы́нская ры́фма — разнавіднасць рыфмы, пры якой націск падае на апошні склад зарыфмаваных словаў. Адрозніваюць адкрытую мужчынскую рыфму — з галосным на канцы (дна́ — вайна́, зару́ — пару́) і закрытую, што мае ў канцы зычны гук (сто́л — вузё́л, прыва́л — права́л). У беларускай паэзіі мужчынскія рыфмы сустракаюцца ва ўсе часы яе існавання, хоць у вуснай народнай паэзіі і ў сілабічнай паэзіі яны значна саступаюць жаночым рыфмам.

Наце ж вам, свашачкі, сыра кусо́к,
Штоб вам, свашачкі, язык усо́х.
(Народная песня)

Асаблівае распаўсюджанне набыла мужчынская рыфма ў новай беларускай літаратуры:

Той лясок невысо́к,
Дзе бярозавы со́к
Веснім сонечным днё́м.
Льецца ў звонкае дно́!..
(А. Лойка)

Рытміка-інтанацыйную і страфічную адметнасць надае вершаванаму твору чаргаванне мужчынскіх рыфмаў з жаночымі, дактылічнымі і гіпердактылічнымі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]