Далёкія (курганны могільнік)
Выгляд
Далёкія — курганны могільнік каля аграгарадка Далёкія Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад вёскі ў пералеску і на полі, каля дарогі ў в. Даўборы.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]20 насыпаў вышынёй 1—1,5 м, дыяметрам 5—9 м. Даследавалі ў канцы XIX стагоддзя Ф. В. Пакроўскі, ў 1972 годзе М. М. Чарняўскі, у 1980 годзе Л. У. Дучыц. Пахавальны абрад — трупаспаленне. Знойдзены жалезныя нажы і спражкі, крэсіва, бронзавыя бранзалеты і гузікі, ляпныя пасудзіны. Датуецца VIII—XI стагоддзямі, належаў балта-славянскаму насельніцтву.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дучыц, Л. У. Курганны могільнік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 145.