Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі
«Збор по́мнікаў гісто́рыі і культу́ры Белару́сі» — шматтомнае даведачнае выданне. Дзяржаўная прэмія БССР 1990.
Выдадзены ў 1984—1988 гадах у Мінску на беларускай мове ў 7 тамах (8 кнігах) як частка Усесаюзнага шматтомнага выдання «Свод памятников истории и культуры народов СССР». Падрыхтаваны сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Аддзелам археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. У 1990 на рускай мове выдадзены дапоўнены і дапрацаваны том «Збору…» па Брэсцкай вобласці.
Уключае артыкулы (больш за 14 тысяч) пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., найб. характэрныя для другой паловы XIX — пачатку XX ст., даваеннага савецкага перыяду (1917—1941), найлепшыя архітэктурныя збудаванні пасляваеннага часу (1950—1980-я гг.) і знаходзяцца ці павінны знаходзіцца пад аховай дзяржавы.
Кожны з тамоў прысвечаны пэўнай вобласці, том, прысвечаны Мінскай вобласці, у дзвюх кнігах, асобны том складаюць помнікі горада Мінска. Матэрыялы ў тамах размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку іх назваў); кожны том мае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі. Як самастойная тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абласны цэнтр, звесткі пра які змешчаны ў пачатку тома. Унутры раёна першымі размяшчаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтр, а потым пра помнікі інш. населеных пунктаў (у алфавітным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункта падаюцца ў алфавітным парадку іх назваў. Усяго ў выданні 457,6 улікова-выдавецкіх аркушаў, 131 карта, 6817 ілюстрацый, з іх 1420 каляровых.
Тамы
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985,— 496 с., іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985.—383 с., іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.- 371 с., іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1988.— 333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,- 284 с.: іл.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць /АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1987,— 308 с.: іл.
- Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область/АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора, Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.— Мн.: БелСЭ, 1990.— 424 с.: ил. ISBN 5-85700-017-3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).