Даліта Аванесян
Даліта Аванесян | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 19 верасня 1999 (22 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | голас[d] |
dalita.am |
Даліта Арцін Аванесян[1] (арм.: Դալիթա Արթին Ավանեսյան, нар. 19 верасня 1999 года, у Тэгеране, Іран) — армянская спявачка[2][3], удзельніца Дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне 2011, які адбыўся 3 снежня 2011 года ў «Спартыўным комплексе імя Карэна Дземірчана» (Ерэван, Арменія), дзе яна прадстаўляла Арменію з песняй «Welcome to Armenia» (арм.: «Բարի գալուստ Հայաստան»).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Маладая спявачка жыве ў Ерэване, сталіцы Арменіі. Пачынаючы з 6 гадоў бярэ ўдзел у розных конкурсах хараства. Вучыцца ў «Музычнай школе № 1» імя Аляксандра Спендыярана[4], у трох розных кірунках: фартэпіяна, гітара і вакал, у адукацыйным комплексе «Альманах» ім. Анжэлы Аруцюнян. Займаецца плаваннем і вялікім тэнісам[5].
Актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даліта вяла рубрыку «Дзіцячыя навіны» на 2-м армянскім тэлеканале ў праграме «Добрая раніца Арменія».
Яна была карэспандэнтам «Bumbumik Show» на тэлеканалах «Кентрон» і «ATV». 2010 г. Брала ўдзел на тэлеканале «Шант» у праграме «Утоены талент» дзе прадстаўляючы свае навыкі, выйшла ў паўфінал. Узяла ўдзел у гала-канцэрце. Знялася ў многіх эпізодаў серыяла «Шылашпот» у тэлеканале «Шант» (праграма для дзяцей Ералаш). У наш час здымаецца ў тэлеканале «Арменія ТБ», праграме «Чарлі Show» — дзе мае ролю Чарліты.
У моладзевым часопісе «YES» мае сваю ўласную старонку з рубрыкай «Dalita і сябры».
Цяпер таксама выступае ў Тэатры-студыі Арташэса Алексаняна ў спектаклі «Суд армян — суд усяго чалавецтва», а таксама здымаецца ў серыяле «Каргін серыял» разам з вядомымі армянскімі акцёрамі.
У лістападзе 2015 года яна выпусціла свой першы альбом "Welcome to Armenia", якая названа па імі песні якая яна спявала ў Дзіцячым Еўрабачанні 2011.
Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]
- 2005 — стала пераможцай у конкурсе хараства «Міс Арменія».
- 2006 — стала ўладальніцай намінацыі «Міс рэклама».
- 2007 — перамагла ў «рэспубліканскім конкурс-фестывалі імі Аляксандра Спендыярана маладых музычных выканаўцаў». Заваявала тытул «Міс талент».
- 2008 — стала ўладальніцай сертыфіката «ганаровага члена» за праяву ўнікальнага ўнёску на конкурсе «Міс і містэр свету».
- 2009 — атрымала сваю першую прэмію ў конкурсе «Залаты трыснёг», перамагла ў конкурсе «Міс Топ-мадэль 2009 года»[6] і была ўзнагароджана адмысловым прызам ад знакамітага баксёра — Алекса Абрахама.
- 2009 — 2010 — заняла першае месца ў «Армянскам алімпіядзе танцаў».
- 2010 — брала ўдзел у армянскім адборачным туры на Дзіцячае Еўрабачанне і апынулася ў пяцёрцы лепшых. На тэлеканале «Шант» брала ўдзел у конкурсе «Утоены талент»[7], дзе прадстаўляючы свае навыкі, выйшла ў паўфінал, брала ўдзел у гала-канцэрце і знялася ў некалькіх эпізодах тэлесерыяла «Ералаш».
- 2011 — стала ўладальніцай граматы за «Лепшы хіт». Перамагла ў адборачным туры Дзіцячага Еўрабачання ў Арменіі і прадставіла краіну[8] ў фінале конкурсу, заняўшы ў выніку пятае месца[9].
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт спявачкі
- ↑ Dalita - «Welcome To Armenia» (недаступная спасылка). ESCnews.ru. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 23 мая 2012.
- ↑ Армению на "Детском Евровидении 2011" представит Далита (19 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 23 мая 2012.
- ↑ Сурен Арамян Dream Airlines Далиты Аванесян . Собеседник Армении. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 4 мая 2012.
- ↑ Далита (Армения) . EscKaz.com. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2012. Праверана 23 мая 2012.
- ↑ Dalita in Miss Top World 2009 with Alex Abraham . Youtube (29 лістапада 2009). Праверана 23 мая 2012.
- ↑ Далита в телепрограмме «Скрытый талант»
- ↑ Далита Аванесян (Dalita) будет представлять Армению на Детском Евровидении 2011 с песней «Welcome To Armenia» Архівавана 28 снежня 2013.
- ↑ На детском «Евровидении» победила Грузия. СМИ: Россия проиграла из-за равнодушия к конкурсу , NEWSru.com (5 снежня 2011). Праверана 4 мая 2012.