Дамастава
Вёска
Дамастава
| ||||||||||||||||||||
Дамастава (польск.: Domostawa) — вёска ў Польшчы, у складзе Ніжанскага павета Падкарпацкага ваяводства гміны Яроцін
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Побач з вёскай знойдзены мезалітычныя артэфакты. Зафіксаваны таксама сляды паселішчаў эпохі неаліту[2].
Паводле «Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich», у 1881 годзе Дамастава знаходзілася ў акрузе Ніска Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі Аўстра-Венгерскай імперыі, у вёсцы было 97 дамоў і 549 жыхароў[3].
У 1939 годзе вёска ўваходзіла ў гміну Яроцін Ніскіўскага павета Львоўскага ваяводства Польшчы, у вёсцы жылі 9 украінцаў грэка-каталікоў.
З пачаткам Другой сусветнай вайны Дамастава акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года вёска Дамастава увайшла у склад УССР. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1945 годзе ўлады СССР перадалі вёску Польскай Народнай Рэспубліцы.
У 1975—1998 гадах вёска адносілася да Тарнабжэскага ваяводства.
10 ліпеня 2022 года, напярэдадні 79-й гадавіны Крывавай нядзелі на Валыні ў Дамаставе быў закладзены вуглавы камень пад помнік Анджэя Пітыньскага — «Валынская разня», які стаіць побач з аўтамабільнай стаянкай на хуткаснай трасе S19. Урачыстае адкрыццё помніка «Валынская разня» адбылося 14 ліпеня 2024 года.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Pomnik_Zbrodni_Wo%C5%82y%C5%84skiej_w_Domostawie.jpg/200px-Pomnik_Zbrodni_Wo%C5%82y%C5%84skiej_w_Domostawie.jpg)
Зноскі
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/061813612022-0794780?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
- ↑ Jacek Siembida. Ziemia Jarocin. — Rzeszów: Wydawnictwo i Drukarnia Diecezji Rzeszowskiej, 2016. — S. 12—13.
- ↑ Domosławice lub Domostowa lub Bukowa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 119.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дамастава