Даміно

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Даміно
Даміно
Даміно
Гульцоў — 2
Узрост — 3+
Падрыхтоўка — Звычайна 10-60 секундаў
Працягласць — 5 хвілін — палова гадзіны*
Цяжкасць — Лёгкая
Выпадковасць — Прысутнічае
Уменні — Тактыка
* У залежнасці ад уважлівасці іграка

Даміно — настольная гульня ў пластмасавыя або касцяныя пласцінкі, на якіх нанесены кропкі (ачкі), а таксама набор пласцінак для гэтай гульні (28 штук).

Правілы[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак гульні[правіць | правіць зыходнік]

Кожнаму іграку даецца (звычайна) па 7 касцяшак (камешкаў). На кожнай касцяшцы напісаны па два лікі ад 0 да 6. Першым ходзіць той, у каго самы меншы двайная касцяшка (0 | 0, 1 | 1 , 2 | 2 , 3 | 3 і г.д.). Ігрок павінен пахадзіць ім жа.

Гульня[правіць | правіць зыходнік]

Калі першы пахадзіў, то другі павінен падставіць касцяшку, у якой лік супадае з першым каменчыкам. Напрыклад: 1 | 1 _ 1 | 2. Далей ўсё працягваецца такім жа чынам. Напрыклад: 2 | 2 _ 2 | 3 _ 3 | 6 _ 6 | 4… З другога боку, там дзе (2 | 2), таксама можна ставіць касцяшкі. Але ўлічваючы, што ўсяго пласцінак 28, а кожнаму даецца па 7, усе астатнія 14 ляжаць збоку, і бяруцца калі адзін з ігракоў не можа пахадзіць. Калі ўсе адкладзеныя каменчыкі канчаюцца, і сярод іх няма патрэбнага, то ход перадаецца другому іграку.

Канец гульні[правіць | правіць зыходнік]

Гульня заканчваецца перамогай таго, ў каго першага закончыліся ўсе каменчыкі, альбо «рыбай».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]