Данава пакаленне
Выгляд
Пакаленні Ізраіля |
---|
|
|
Данава пакаленне — паводле Бібліі, паходзіла ад Дана, пятага сына патрыярха Якава. Племя гэта вылучалася ваяўнічасцю і па колькасці ўступала толькі Іудзіну пакаленню. Займала невялікую па памерах тэрыторыю Ханаана па суседству з філісцімлянамі, таму часта падвяргалася нападам з боку апошніх. Пасля панавання цара Саламона ў далейшай біблейскай гісторыі Дана пакаленне больш не згадваецца.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 165.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 165. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.