Дану (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Дану
(ဓနု)
Danu dance troup, Pindaya.jpg
Фота 1906 г.
Агульная колькасць 117 000 (2022 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of Myanmar.svg М’янма
Мова інтха-дану
Рэлігія будызм
Блізкія этнічныя групы бірманцы, інтха

Дану (саманазва: ဓနု) — тыбета-бірманскі этнас ў М’янме. Агульная колькасць (2022 г.) — 117 000 чалавек[1].

Дану насяляюць горны рэгіён на ўсход ад рэчышча Іравадзі. Паводле іх міфаў, яны паходзяць ад стральцоў, накіраваных у познім сярэднявеччы бірманскімі валадарамі на памежжа з землямі шанаў. Само слова дану значыць «лук». У М’янме лічыцца, што дану сфарміраваліся ў выніку мірных кантактаў паміж бірманцамі і шанамі, дану нават разглядаюцца як этнічная група шанаў[2].

У сярэдзіне XVIII ст. дану былі падпарадкаваны шанскімі валадарамі, але ў канцы XVIII ст. увайшлі ў склад М’янмы. 20 жніўня 2010 г. была створана зона самакіравання дану.

Асноўныя заняткі — земляробства і гандаль. Большасць вернікаў спавядае будызм напрамку тхеравада. Размаўляюць на мове, супольнай з мовай інтха.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]