Перайсці да зместу

Даніэла Марціновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэла Марціновіч
харв.: Danijela Martinović
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 ліпеня 1971(1971-07-15) (52 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Муж Marko Perković[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, актрыса, студыйны музыкант
Інструменты вакал[d]
Жанры поп-музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
danijelamartinovic.com (харв.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэла Марціновіч, вядомая як Даніэла (харв.: Danijela Martinović; нар. 15 ліпеня 1971, Спліт, Югаславія) — харвацкая поп-спявачка.

Нарадзілася ў горадзе Спліт, бацька Даніэлы быў мясніком. Яе сястра — Ізабэла Марціновіч — таксама стала поп-спявачкай, у прыватнасці, была ўдзельніцай гурта Stijene [1].

У дзяцінстве была ўдзельніцай ансамбля «Дамінік» [2] пры царкве Св. Дамініка ў Спліце. Ва ўзросце 17 гадоў выступала на разагрэве ў спевака Віцэ Вукава. У 1991—1996 гадах — удзельніца гурта Magazin, пасля чаго пачала сольную кар’еру [2] . У складзе Magazin брала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне-1995, дзе гурт і акадэмічная спявачка Лідзія Харват-Дунько занялі 6-е месца.

У 1998 годзе з песняй «Neka mi ne svane» выйграла конкурс «Дора» і тым самым адабралася на Еўрабачанне-1998, дзе заняла 5-е месца. Была адным з першых удзельнікаў «Еўрабачання», якія змянілі касцюм падчас выступу[3] .

За гады кар’еры выпусціла каля дзясятка студыйных альбомаў, сярод якіх альбом калядных песень і альбом песень Джорджа Наўковіча. Апроч музычнай творчасці з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг[4][5] .

З 2019 года ўваходзіць у склад журы шоу Zvijazde pjevaju [6] .

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 — Zovem te ja
  • 1998 — To malo ljubavi
  • 1999 — I po svjetlu i po mraku
  • 2001 — Pleši sa mnom
  • 2003 — Božić s Danijelom
  • 2005 — Oaza
  • 2006 — Canta y baila con Danijela
  • 2008 — Nek živi ljubav
  • 2011 — Unikat

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]