Конкурс песні Еўрабачанне 1995
| Конкурс песні Еўрабачанне 1995 | |
|---|---|
| Дата | |
| Фінал | 13 мая 1995 |
| Правядзенне | |
| Месца правядзення | |
| Вядучы(я) | Мэры Кенэдзі |
| Тэлеканал гаспадароў | |
| Удзельнікі | |
| Колькасць краін | 23 |
| Вяртанне | |
| Адмовіліся ад удзелу | |
| Галасаванне | |
| Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
| Пераможная песня | |
| Конкурс песні Еўрабачанне | |
| ◄1994 | |
Конкурс песні Еўрабачанне 1995 — 40-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 13 мая 1995 года ў горадзе Дублін (Ірландыя), у зале «Пойнт-дэпо». Ірландыя стала першай краінай, якая прымала конкурс у трэці раз запар. У гэтай сувязі BBC прапаноўвала дапамогу па сумесным яго правядзенні ў Белфасце. Пасля роздумаў прадстаўнікі RTE вырашылі праводзіць мерапрыемства самастойна, але папярэдзілі пра тое, што ў выпадку перамогі ірландскага прадстаўніка ў наступным годзе яны яго арганізоўваць не будуць.
У конкурсе не прынялі ўдзел Эстонія, Фінляндыя, Літва, Галандыя, Румынія, Славакія і Швейцарыя, але дзякуючы вяртанню Бельгіі, Даніі, Ізраіля, Славеніі і Турцыі колькасць удзельнікаў дасягнула 23. Гран-Пры быў уручаны Нарвегіі з песняй «Nocturne», выкананай гуртам Secret Garden. Пры гэтым песня ўтрымоўвала толькі 24 словы і суправаджалася доўгім сола на скрыпцы.