Даратэя Вірэр
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арыгінальнае імя | Wierer Dorothea | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
3 красавіка 1990 (30 гадоў) Бруніка, Італія |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Прафесія | ваеннаслужачая | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трапнасць стральбы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле даных за | 2010/11 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная трапнасць | 80% | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лежачы | 74% | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стоячы | 86% | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гонак | 6 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медалі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Даратэ́я Ві́рэр (ням.: Wierer Dorothea, нар. 3 красавіка 1990, Бруніка) — італьянская біятланістка, бронзавы прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў змяшанай эстафеце, абсалютная чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2011.
Юніёрскія і моладзевыя дасягнення[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютны для Вірэр юніёрскі чэмпіянат праходзіў у яе на радзіме ў Італіі ў Мартэл-Валь Мартэла. Аднак, асаблівага поспеху для Даратэі ён не прынёс — лепшым вынікам апынулася толькі дзесятае месца ў індывідуальнай гонцы. Але ўжо ў наступным 2008 годзе на юніёрскім чэмпіянаце свету ў нямецкім Рупольдынгу ў індывідуальнай гонцы яна атрымала сваю першую перамогу. Яшчэ праз год у канадскім Кенмар у спрынце займае чацвёртае месца, аднак у пераследзе выйграе свой другі залаты медаль юніёрскіх чэмпіянатаў.
У гэтым жа годзе дэбютуе на Кубку IBU, дзе на другім этапе ў Оберціліахе, дзе фінішуе 34-й і 21-й адпаведна ў індывідуальнай гонцы і спрынце. У 2010 годзе чэмпіянат склаўся для Даратэі няўдала. Толькі раз патрапіўшы ў дзясятку, яе лепшым вынікам становіцца шостае месца ў індывідуальнай гонцы. Таксама ў гэтым сезоне яна выступала на двух этапах Кубка IBU, здолеўшы на хатнім этапе ў Мартэла заняць высокае 11-е месца. У 2011 годзе яна літаральна ў адну брамку абыграла ўсіх саперніц, выйграўшы рэкордныя усе 3 залатыя медалі, акрамя таго, выступала на этапе Кубка IBU ў Оберціліахе, дзе заняла 4-е і 5-е месцы.
Выступленні на Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютнай гонкай для Вірэр стаў спрынт, які прайшоў у нямецкім Оберхофе у студзені 2009 года. У гэтай гонцы італьянка стала 69-й з двума штрафнымі кругамі. У сезоне 2008/2009 прымала ўдзел у яшчэ адной гонцы Кубка свету — перадалімпійскім спрынце ў Вістлеры, але там стала толькі 72-й.
У алімпійскім сезоне Даратэя не прымала ўдзел у гонках Кубка свету, затое на другім этапе сезона 2010—2011 ў Хохфільцэне яна ўпершыню трапіла ў склад італьянскай эстафеты, які стаў дзевятым, а Вірэр бегла завяршальны этап. На пятым этапе Кубка свету ў Рупольдынгу італьянка заваявала першыя ў кар'еры ачкі Кубка свету — у спрынтарскай гонцы яна стала 24-й, а ў пераследзе адкацілася на 37-ю пазіцыю, набраўшы такім чынам 21 ачко ў агульным заліку.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Даратэя Вірэр — профіль на сайце IBU (англ.)
- Нарадзіліся 3 красавіка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Біятланісты Італіі
- Чэмпіёны свету па летнім біятлоне
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года