Летні біятлон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Падрыхтоўка да лыжаролернай гонцы, 2012.

Ле́тні біятло́н — разнавіднасць біятлона, у якой лыжная гонка заменена на крос, гонкі на лыжаролерах, велагонку ці іншы тыповы для лета спосаб перамяшчэння. Часам летні біятлон разглядаюць як асобны від спорту, аднак ён не прызнаецца такім Міжнародным алімпійскім камітэтам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы чэмпіянат свету па летнім біятлоне адбыўся ў 1996 годзе ў Гохфільцэне (Аўстрыя). Праграма спаборніцтваў ўключала індывідуальную гонку і спрынт. Першымі ў гісторыі чэмпіёнамі свету сталі расіяне, якія выйгралі індывідуальную гонку: Аляксей Кобелеў і Алеся Тупіленка.

На наступны год праграма чэмпіянату, які праходзіў у Кракаве, змянілася. Замест індывідуальнай гонкі былі ўведзеныя спрынт і эстафета. У такім фармаце чэмпіянат свету праводзіўся да 2002 года, калі ў праграму спаборніцтваў дадалі мас-старт.

У 2000 годзе на чэмпіянаце свету ў Ханты-Мансійску ўпершыню адбыліся спаборніцтвы сярод юніёраў. Расіяне Цімур Нурмееў і Таццяна Маісеева, якія заваявалі па дзве залатыя ўзнагароды, сталі першымі ў гісторыі чэмпіёнамі свету сярод юніёраў.

Наступны чэмпіянат, які прайшоў у Расіі, зноў стаў гістарычным. У 2006 годзе ва Уфе на чэмпіянаце свету ўпершыню былі разыграныя медалі ў спаборніцтвах на лыжаролерах (спрынт і пераследванне). Трыумфатарам набіраючага папулярнасць віду праграмы стаў Максім Чудаў, які выйграў абедзве гонкі ў мужчын. (У жанчын таксама абедзве гонкі выйграла Наталля Бурдыга, аднак пазней яе дыскваліфікавалі за ўжыванне карфедона). Кросавая праграма чэмпіянату была скарочана да 3 дысцыплін (у тым ліку змешаную эстафету).

З 2007 года праводзіцца Кубак IBU па летнім біятлоне – некалькі этапаў з кросавымі гонкамі і некалькі – з лыжаролернымі. У жніўні 2008 года адзін з лыжаролерных этапаў упершыню прайшоў у Расіі, у горадзе Остраве.

У 2008 годзе на чэмпіянаце ў французскім Ад-Мар’ене адбыўся дэбют змяшанай лыжаролернай эстафеты, якая замяніла ў праграме эстафету кросавую. Такім чынам, упершыню колькасць лыжаролерных гонак (усяго 5 у мужчын і жанчын) перавысіла колькасць кросавых (усяго 4).

У 2009 годзе ў Оберхофе прайшоў апошні чэмпіянат свету, дзе былі разыграныя медалі ў кросавым біятлоне. З 2010 года на чэмпіянатах свету па летнім біятлоне будуць праводзіцца толькі лыжаролерныя гонкі. Кросавыя медалі працягнуць разыгрывацца на чэмпіянатах Еўропы.

Правілы[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародным саюзам біятланістаў вызначаны правілы правядзення кросавых, лыжаролерных гонак і гонак на маўнцін-байках. Афіцыйныя спаборніцтвы (чэмпіянаты свету і Кубак IBU) праводзяцца толькі ў першых двух з пералічаных разнавіднасцяў біятлона.

Крос[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя іншага спосабу перамяшчэння, кросавы біятлон мае наступныя асноўныя адрозненні ад зімовага:

  • вінтоўкі падчас праходжання спартсменамі бегавой часткі дыстанцыі знаходзяцца ў пірамідах на стрэльбішчы; біятланісты бяруць іх, прыходзячы на агнявы рубеж, а сыходзячы, ставяць назад;
  • даўжыня штрафнога круга (ва ўсіх дысцыплінах за выключэннем індывідуальнай гонкі) складае 70 метраў;
  • не ўжываецца правіла зняцця з дыстанцыі спартсменаў, адсталі ад лідэра на поўны круг.

Дысцыпліны, у якіх спаборнічаюць спартсмены, якія маюць тыя ж назвы, што і ў зімовым біятлоне, аднак маюцца адрозненні ў рэгламенце.

Індывідуальная гонка[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня дыстанцыі складае 7 км для мужчын і 6 км для жанчын. Штраф за промах складае 30 секунд.

Спрынт[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня дыстанцыі складае 4 км для мужчын і 3 км для жанчын.

Гонка пераследвання[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня дыстанцыі складае 6 км для мужчын і 5 км для жанчын.

Гонка з агульнага старту (мас-старт)[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня дыстанцыі складае 6 км для мужчын і 5 км для жанчын.

Эстафета[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з 4-х этапаў. Даўжыня аднаго этапу ў мужчын складае 4 км, у жанчын – 3 км Праводзяцца як «класічныя», так і змешаныя эстафеты.

Лыжаролеры[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя іншага спосабу перамяшчэння, лыжаролерны біятлон мае наступныя асноўныя адрозненні ад зімовага:

  • дапускаецца (аднак фактычна не ўжываецца) знаходжанне вінтовак на стрэльбішчах пры праходжанні спартсменамі бегавой часткі дыстанцыі;
  • абавязкова выкарыстанне спартоўцамі ахоўных шлемаў;
  • агнявыя пазіцыі абсталююцца адмысловымі драўлянымі рамкамі для большай устойлівасці спартсменаў пры стральбе са становішча стоячы.

Рэгламент гонак у лыжаролерным біятлоне не адрозніваецца ад зімовага. З 2006 года ў праграме чэмпіянатаў свету спрынты і гонкі пераследвання. У 2008 годзе ўпершыню праведзена змешаная эстафета. Індывідуальныя гонкі на лыжаролерах па стане на 2010 год на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах не праводзіліся і не плануюцца, як і вельмі відовішчныя гонкі з агульнага старту (не ў апошнюю чаргу з-за высокай траўманебяспечнасці масавага старту на лыжаролерах).

Спартсмены[правіць | правіць зыходнік]

Да 2006 года сфармаваўся даволі дакладны падзел біятланістаў на «летнікаў» і «зімнікаў»: тыя, хто выйграваў на летніх чэмпіянатах, як правіла, не ўваходзілі ў лік фаварытаў зімой. А тыя, хто выйграваў зімовыя чэмпіянаты, аддавалі перавагу падрыхтоўцы летам да маючага адбыцца сезону, а не ўдзельнічаць у спаборніцтвах. З 2006 года, са з’яўленнем афіцыйных міжнародных стартаў на лыжаролерах, гэтая мяжа пачала размывацца.

Найбольш паспяховымі ў кароткай гісторыі летняга біятлону сталі 15-разовая чэмпіёнка свету Наталля Сакалова (выступала за Расію і Беларусь) і 11-разовая чэмпіёнка свету Вольга Назарава (Беларусь), 4-кратны чэмпіён свету Сяргей Прасвірнін (выступаў за Расію), 5-разовы чэмпіён свету Аляксей Катрэнка (выступаў за Расію).

Па стане на 2012 год уладальнікамі найбольшай колькасці ўзнагарод у лыжаролерным біятлоне з'яўляюцца Максім Чудаў (Расія) у мужчын – 3 залатыя і 3 сярэбраныя медалі чэмпіянату свету – і Магдалена Нойнер (Германія) у жанчын – 3 «золата». Максім Чудаў таксама з’яўляецца адзіным спартсменам, які выйграваў медалі ў лыжаролерных дысцыплінах на трох чэмпіянатах свету.

Спаборніцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны саюз біятланістаў арганізуе наступныя афіцыйныя спаборніцтвы па летнім біятлоне:

  • Чэмпіянат свету
  • Адкрыты чэмпіянат Еўропы (c 2010 года толькі па кросавым біятлоне)
  • Кантынентальныя чэмпіянаты: Азіі, Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі (праводзіцца ў лістападзе)
  • Міжнародны Кубак IBU.

Акрамя гэтага, летам праводзяцца значная колькасць камерцыйных стартаў на лыжаролерах, у якіх прымаюць удзел вядучыя біятланісты. Найбольш вядомыя з такіх спаборніцтваў:

  • «Гарадская гонка» ў нямецкім Пютлінгене (праводзіцца з 2005 года)
  • Лыжны фестываль Blink ў нарвежскім Санесе (праводзіцца з 2007 года)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]