Дворышча (курганны могільнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дво́рышчакурганны могільнік каля колішняй вёскі Дворышча (цяпер у межах Мінска). Месціцца каля паўночна-заходняй ускраіны вясковых могілак, паміж вуліцамі Бялецкага, Ясеніна, Рафіева і Громава[1].

Налічваў 77 насыпаў, размешчаных 3 групамі. Захаваліся рэшткі 3 разбураных курганоў. У 1925 годзе даследаваў Ісак Сербаў, у 1977 годзе Георгій Штыхаў (4 курганы), у 1986 годзе Юрый Заяц (4 курганы). Пахаванні адзіночныя і парныя. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на мацерыку (у 2 курганах на падсыпцы) галавою на захад (у 2 выпадках на поўнач). У адным кургане пахавальны абрад — крэмацыя. Знойдзеныя скроневыя пярсцёнкападобныя эсаканцовыя або з адваротным завітком на адным канцы скроневыя кольцы з каляровага металу, шкляныя, сердалікавыя і зярнёныя металічныя пацеркі, жалезнае крэсіва, нож, абручы і ручка вядра, бронзавыя ножны для нажа, срэбныя спражка і паясное кольца, вырабленыя на ганчарным крузе керамічны гаршчок з кляймом у выглядзе трызубца. Датуецца XXI стагоддзямі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Заяц Ю., 2009, с. 296

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Заяц Ю. Дворышча // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1 А—К / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — С. 296. — 496 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0354-2.