Курган
Курган — разнавіднасць пахавальных помнікаў, распаўсюджаных на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі і Антарктыды[Крыніца?].
Характарызуецца, як правіла, утварэннем землянога насыпу над пахавальнай ямай. Вылучаюцца шматлікія тыпы курганоў, якія характарызуюцца асаблівасцямі канструкцыі пахавальнай камеры і насыпу. Курганы насыпаліся зверху штучных збудаванняў: зруба, шатра, агароджы, над выкапанымі ў зямлі магіламі, над пахаваннямі на паверхні зямлі. Часам пахаванні знаходзіліся ў насыпу кургана.
Курганы адрозніваюцца па форме насыпу і памерам, унутранай будове, размяшчэнню пахаванага чалавека і абраду пахавання. Адрозніваюць круглыя, авальныя, прамавугольныя і выцягнутыя курганы. Вышыня ад 30 см да 20 м, даўжыня (дыяметр) ад 3 да 100 метраў. Пахаванні ў курганах бываюць адзіночнымі і калектыўнымі (курганныя магільнікі). Сустракаюцца «пустыя» курганы, насыпаныя ў гонар памёршых.
У народзе курганы маюць свае назвы — Валатоўкі, Капцы, Курганкі, Шведскія магілы, Французскія магілы, Дзявочыя магілы, Змяенкі, Сопкі, Старыя кладкі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. т.1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз.(руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Курган // Гуманитарный словарь (руск.)