Двор Гомель (археалагічны помнік)
(Пасля перасылкі з Двор-Гомель (археалагічны помнік))
Двор Гомель — археалагічны помнік: селішча каля в. Двор Гомель Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Размешчана за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі і 0,2 км на захад ад шашы Мінск—Полацк Р46. Пляцоўка выцягнута ўздоўж паўночнага берага возера Гомель на даўжыню 400 м, плошча 2,4 га. Культурны пласт 0,5—1 м. Выяўлена Э. М. Зайкоўскім, у 1997 годзе М. В. Клімаў даследаваў 48 м². Знойдзены фрагменты глінянага посуду 5 ст., у т.л. кераміка «з расчосамі», фрагменты ляпнога посуду трэцяй чвэрці 1-га тыс. н.э. старажытна-рускага перыяду і 16—17 стст. Сярод металічных вырабаў вылучаецца жалезная шпора сярэдзіны 1-га тыс., рыбалоўны кручок, крэсіва. Пляцоўка паселішча разворваецца.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Клімаў М. В. Тапаграфія і планіроўка вясковых паселішчаў у акрузе Полацка // МАБ. 2005. Вып.9;
- Лопатин Н. В., Фурасьев А. Г. Северные рубежи раннеславянского мира в III—V веках н.э. — М., 2007.
- М. В. Клімаў. Двор-Гомель // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2.