Перайсці да зместу

Джабір ібн Хаян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абу Абдалах Джабір ібн Хаян ад-Аздзі ас-Суфі
جابر بن حيان
Дата нараджэння 721[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 815[1]
Месца смерці
Род дзейнасці астраном, філосаф, матэматык, урач, алхімік, універсальны чалавек, фармацэўт
Навуковая сфера алхімія, медыцына, фармацэўтыка, матэматыка, астраномія
Вядомыя вучні Dhul-Nun al-Misri[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абу Абдала Джабір ібн Хаян ад-Аздзі ас-Суфі (араб. جابر بن حيان; Тус, каля 721, — Эль-Куфа, каля 815) — знакаміты арабскі алхімік, урач, фармацэўт, матэматык і астраном. Нарадзіўся ў сям’і аптэкара Хаяа ад-Аздзі, родам з Емена. У сярэднявечнай Еўропе быў вядомы пад лацінізаваным імем Geber.

Джабір ібн Хаян склаў каментарыі да «Пачаткаў» Еўкліда і да «Альмагеста» Пталемея. Яму належаць «Кніга аб пабудове Астралябіі», «Хупавы зідж», «Кніга аб становішчы свяцілаў», «Кніга аб люстэрках». Будучы вядомым урачом, ён напісаў «Кнігу ядаў і проціяддзяў» і «Кнігу міласэрнасці».

Зноскі

  1. а б Jābir ibn Ḥayyān // Trove — 2009. Праверана 31 сакавіка 2023.
  • E. J. Holmyard (ed.) The Arabic Works of Jabir ibn Hayyan, translated by Richard Russel in 1678. New York, E. P. Dutton (1928); Also Paris, P. Geuther.
  • Syed Nomanul Haq, Names, Natures and Things: The Alchemists Jabir ibn Hayyan and his Kitab al-Ahjar (Book of Stones), [Boston Studies in the Philosophy of Science ] (Dordrecht: Kluwer Academic Publishers, 1994), ISBN 0-7923-3254-7.