Джарма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Джарма — шматпластавое паселішча эпохі неаліту (каля 6,5-5 тыс.г. да н.э.) у Паўночным Іраку. Выяўлены глінабітныя жытлы, часам на каменных падмурках. Асноўныя заняткі насельніцтва — земляробства (пшаніца, ячмень) і жывёлагадоўля (козы). Знойдзены каменныя прылады працы, гліняныя статуэткі жывёлін і жанчын, керамічны посуд толькі ў верхніх культурных пластах. Джарма — адзін з найбольш старажытных у свеце поммнікаў вытворнай гаспадаркі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]