Перайсці да зместу

Джозеф Морган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джозеф Морган
Joseph Morgan
Імя пры нараджэнні Джозеф Марцін
Дата нараджэння 16 мая 1981(1981-05-16)[1] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Persia White[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, кінапрадзюсар, мадэль, кінарэжысёр, тэлерэжысёр, мантажор, кінасцэнарыст
IMDb 0604784
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джозеф Морган (англ.: Joseph Morgan, ад нараджэння — Джозеф Марцін; род 16 мая 1981 года ў Лондане, Вялікабрытанія) — англійскі акцёр , найбольш вядомы як Трой у серыяле «Ведзьма» (англ.: «Hex») і Клаўс у серыяле «Дзённікі вампіра».

Перш чым прыступіць да прафесійнай акцёрскай кар’еры, Морган вучыўся акцёрскаму майстэрству ў Цэнтральнай школе мовы і драмы. З тых часоў ён з’яўляўся перад гледачамі як Капітан Уільям Уорлі у 2002 годзе; З Раселам Кроу Джозеф зняўся ў фільме «Гаспадар мораў: На краю зямлі» Ён таксама меў магчымасць працаваць разам з Колінам Фарэлам, які хутка рос і развіваўся, Энтані Хопкінсам і суперзоркай Анджэлінай Джалі ў эпічным фільме Олівера Стоўна «Аляксандр» (2004), дзе Морган даў жыццё герою Фелотасу.

Джозеф Морган актыўна распачаў сваю кар’еру ў 2003 годзе, з’явіўшыся ў пары тэлевізійных праектаў. Перш чым атрымаць ролю Томаса Калпепера ў гістарычнай драме «Генрых VIII», ён спрабаваўся на ролю Маціяса ў драме «Eroica». Яго наступная роля — Трой у серыяле «Нех». Трой, дзіўна прыгожы студэнт, любімец дзяўчын Мэдэнхэм Хола. Яго герою таксама атрымоўвалася быць прадметам зайздрасці мужчынскага полу. Тым не менш за маскай жорсткага хлопца—мача хаваецца сарамлівы і няўпэўнены ў сабе малады чалавек, які такім чынам спрабуе замаскіраваць сваю няўпэўненасць.

Пасля здымак у фільмах «Нех» і «Аляксандр», Морган атрымаў ролю Калума ў серыяле «Уільям і Мэры» і ўдзельнічаў у здымках 3-х з яго эпізодаў. У 2006 годзе Морган далучыўся да ТV праекту Кенет Уільямс: «Fantabulosa!» у ролі Алфі. Яго наступным праектам стаў міні-серыял на ВВС2 «Лініі прыгажосці».

За гэтым рушылі ўслед выступы ў драме «Мэнсфілд парк», рэжысёр Ян Б. Макдональд. Морган прыняў удзел у фільме «Містар адзінота», дзе стварыў вобраз легендарнага Джэймса Дзіна. Неўзабаве ён праходзіў кастынг на ролю Мэцью Уільямса ў шоу «Нямая сведка», які з’яўляўся ў пары эпізодаў праекта «Пакутуюць дзеці». У 2007 годзе, Морган удзельнічаў у кастынгу на ролю Міка Мейблі ў серыяле «Доктар Марцін». У 2008 годзе акцёр падпісаў кантракт на працу над фільмам «The Grind», крымінальным трылерам, у адной з галоўных роляў якога сыграў Зоі Таппер.

Цяпер Морган вядомы як Клаўс у знакамітым серыяле «Дзённікі вампіра».

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
19962011сНямая сведкаSilent WitnessМэцью Вільямс
2003
тф Гераічная EroicaМаціяс
2003
тф Генрых VIII Henry VIIIТомас Калпепер
2003
ф Гаспадар мораў: На краю зямлі Master and Commander: The Far Side of the WorldУільям Верлі
20042005сВедзьмаHexТрой
2004
ф Аляксандр AlexanderФілотас
2005
тф Уільям і Мэры William and MaryКэлум
2006
тф Kenneth Williams: Fantabulosa!Alfie
20062006сЛінія прыгажосціThe Line of BeautyДжаспер
20062011сДоктар МарцінDoc MartinМайк Мэблей
2007
тф Мэнсфілд-парк Mansfield ParkУільям Прайс
2007
ф Містар Адзінота Mister Lonely Джэймс Дын
20082009сНяшчасны выпадакCasualtyТоні Рыс
2010
тф Бен Гур Ben HurБен Гур
2011
ф Герб анёлаў Angels Crest
2011
ф Вайна багоў: Бессмяротныя ImmortalsЛісандр
20112012сДзённікі вампіраThe Vampire DiariesКлаўс
2011
ф The GrindПоль
2011
ф 500 Miles NorthJames Hogg
2020сЦудоўны новы светBrave New WorldCJack60

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Год Узнагарода Катэгорыя Праца Вынік
2011 Teen Choice Awards «Злыдзень у серыяле» Дзённікі вампіра Намінацыя

Зноскі

  1. http://www.tvrage.com/person/id-67443/Joseph+Morgan
  2. http://www.bubblews.com/news/2384445-joseph-morgan
  3. http://www.tvsa.co.za/actorprofile.asp?actorid=8185
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 28 жніўня 2016.