Аляксандр (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
АляксандрM:
англ.: Alexander
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[4][5], баявік, біяграфічны фільм, ваенны фільм[d] і гомаэратызм у кіно[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Intermedia[d] і France 3[d]
Працягласць 175 хв.
Бюджэт 155 000 000 $
Зборы 167 298 192 $
Краіна
Мова англійская
Год 16 лістапада 2004[1], 24 лістапада 2004[2], 26 лістапада 2004[3], 23 снежня 2004, 5 студзеня 2005, 14 студзеня 2005 і 2004
IMDb ID 0346491
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Аляксандр» (англ.: Alexander) — гістарычны фільм рэжысёра Олівера Стоўна пра жыццё і смерці палкаводца Аляксандра Македонскага. Карціна, знятая за рэкордны для Стоўна бюджэт (150 млн долараў), правалілася ў амерыканскім пракаце, атрымаўшы негатыўныя водгукі як крытыкаў, так і гледачоў. Зборы «Аляксандра» ў ЗША склалі 34 млн долараў. Нягледзячы на гэта, у астатніх краінах фільм прайшоў з адносным поспехам і зарабіў больш 130 млн долараў.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Аляксандра распавядаецца састарэлым Пталамеем, які некалі быў яго паплечнікам і стаў царом Егіпта, і канцэнтруецца першым чынам на заваяванні Аляксандрам Персіі і Індыі. Падзеі адбываюцца на фоне асабістага жыцця вялікага палкаводца. Аляксандр, які стаў у 20 гадоў царом Македоніі, за 13 гадоў валадарання заваяваў большую частку вядомага ў той час цывілізаванага свету. Рэжысёр спрабуе асэнсаваць такі бліскучы поспех і лёс Аляксандра, якім захапляліся, як богам.

У фільме даволі падрабязна, хоць не з гістарычнай дакладнасцю, паказаны дзве бітвы: бітва пры Гаўгамелах з персідскім царом Дарыем і на рацэ Гідасп з індыйскім царом Порам.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Колін Фарэл Аляксандр Аляксандр
Анджэліна Джалі Алімпіяда Алімпіяда
Вэл Кілмер Філіп Філіп
Джарэд Лета Гефестыён Гефестыён
Энтані Хопкінс Пталамей Пталамей
Джонатан Рыс-Маерс Касандр Касандр
Разарыё Доўсан Раксана Раксана
Крыстафер Пламер Арыстоцель Арыстоцель
Гэры Стрэтч Кліт Кліт
Конар Паола Аляксандр малады Аляксандр
Тоби Кебел Паўсаній Паўсаній
Раз Дэган (англ.) Дарый III Дарый III
Роры МакКан Кратэр Кратэр
Францыска Бош Багоас Багоас
Ніл Джэксан Пердыка Пердыка
Джон Кэвэна (англ.) Парменіён Парменіён
Цім Пігат-Сміт чытальнік Омен чытальнік Омен

Дадатковыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • У грандыёзнай няўдачы фільма прынята вінаваціць даволі адкрыта паказаную Стоўнам бісексуальнасць (нават з вялікай увагай да мужчын) галоўнага героя, якая адапхнула большасць кінаглядачоў, якія чакалі ўбачыць гераічнага палкаводца і воіна ў цэнтры фільма. Бісексуальнасць Аляксандра не аспрэчваецца, але і не пацвярджаецца адназначна антычнымі аўтарамі (хоць вядома, напрыклад, што на пахаванні памерлага Гефестыёна Аляксандр патраціў 10000 талантаў, гэта значыць каля 240 тон — золата ці серабра; з іншага боку некаторыя звесткі маглі быць перабольшаны пазнейшымі гісторыкамі). Прычынай крытыкі, магчыма, стала не сама тэма гомасексуальных адносін у фільме, а залішняя канцэнтрацыя на іх. Так ці інакш фільм у значнай меры канцэнтруецца на адносінах цара з яго сябрам, якія б яны ні былі ў рэчаіснасці.
  • Вэл Кілмер набраў для ролі бацькі Аляксандра, цара Філіпа II, больш 20 кілаграмаў вагі, а акрамя таго штодня цэлую гадзіну праводзіў у руках грымёраў, якія «старылі» яго і накладвалі шнар на твар. Грымёры імкнуліся зрабіць твар Кілмера падобным да гістарычнага аблічча Філіпа, якое вядома з яго выяў і рэканструкцыі чэрапа з так званага «склепа Філіпа».
  • Анджэліна Джалі сыграла Алімпіяду, эксцэнтрычную маці Аляксандра, прытым што актрыса ўсяго на год старэй за Коліна Фарэла.
  • Македонскую фалангу сыгралі салдаты мараканскай арміі.
  • Перад выхадам карціны ў Грэцыі разгарэўся скандал з удзелам грэчаскай грамадскасці, якая заклікала байкатаваць фільм з-за таго, што ён прыніжае вобраз Аляксандра, паказваючы яго бісексуальнасць.
  • Фільм намінаваўся ў 2004 годзе на 5 прэмій «Залатая маліна», але не «выйграў» ніводнай.
  • З-за правалу «Аляксандра» быў замарожаны праект «Аляксандр Вялікі», які даўно распрацоўваецца рэжысёрам Базам Лурманам, галоўныя ролі ў якім павінны былі выканаць Ніколь Кідман і Леанарда Дзі Капрыё.
  • Олівер Стоўн не супакоіўся на экраннай версіі і выпусціў яшчэ дзве: Alexander — Director’s Cut (2004) і Alexander Revisited — The Final Cut (2007). У Alexander Revisited сцэны размешчаны ў іншым парадку і дапоўнены раней выразанымі.
  • У гутарцы перад вяселлем Філіпа, Алімпіяда ўгаворвае Аляксандра жаніцца і прапануе ў нявесты нейкую Кінану. Кінанай клікалі самую старэйшую дачку Філіпа.
  • У фільме ні разу не ўзгадваецца, мабыць з меркаванняў паліткарэктнасці, мянушка Кліта - Чорны.
  • Характэрна, што Аляксандру ў канцы фільма яго жонка паведамляе, што ў таго будзе сын. Як у 323 г.да н.э. яна змагла пазнаць пра пол дзіцяці? Хутчэй за ўсё гэта былі матчыны пачуцці, ці яна наўмысна схлусіла Аляксандру.

Зноскі

  1. Gortych A. Filmweb — 1998. Праверана 13 мая 2020.
  2. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=alexander.htm
  3. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=59561&type=MOVIE&iv=Basic
  4. а б в г д http://www.metacritic.com/movie/alexander Праверана 28 красавіка 2016.
  5. а б в г http://www.moviemistakes.com/film4636/factual Праверана 28 красавіка 2016.
  6. http://www.imdb.com/title/tt0346491/ Праверана 28 красавіка 2016.
  7. а б https://www.siamzone.com/movie/m/2065 Праверана 28 красавіка 2016.
  8. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб http://www.imdb.com/title/tt0346491/fullcredits Праверана 28 красавіка 2016.
  10. а б в г д http://mojtv.hr/film/1238/aleksandar-veliki.aspx Праверана 28 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]