Джозеф Мускат
Джозеф Мускат | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
мальт.: Joseph Muscat | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лорэнс Гонзі | ||||||
Пераемнік | Роберт Абела | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 студзеня 1974[1][2][3] (49 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, журналіст, удзельнік міжнароднага форуму | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Джозеф Мускат (мальт.: Joseph Muscat, 22 студзеня 1974, П’ета, Мальта) — мальтыйскі палітык і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Джозеф Мускат нарадзіўся ў прыгарадзе сталіцы Мальты Валеты П’еце 22 студзеня 1974 года. У 1996 годзе ён скончыў Мальтыйскі ўніверсітэт па спецыяльнасці паліталогія. Спецыяльнасць менеджмент вывучаў у Брыстальскім універсітэце.
Мускат працаваў журналістам на радыёстанцыі Лейбарысцкай партыі. У канцы XX стагоддзя Джозеф Мускат узначаліў маладзёжную арганізацыю Лейбарысцкай партыі. З 2001 па 2004 год ён рэдагаваў партыйны друк у інтэрнэце. Стаў дэпутатам парламента. Пасля паражэння лейбарыстаў на парламенцкіх выбарах 2008 года лідар партыі Альфрэд Сант сышоў у адстаўку. Мускат узначаліў Лейбарысцкую партыю, перамогшы дарэчы цяперашняга прэзідэнта Мальты Джорджа Абелу. Ён таксама з 2008 года стаў лідарам апазіцыі ў парламенце краіны.
Урад Лоўрэнса Гонці пацярпеў паражэнне пры галасаванні па бюджэце 2013 года[7][8], што аналагічна вотуму недаверу ўраду. Гонці абвясціў пра роспуск Палаты прадстаўнікоў Парламента 7 студзеня і прызначэнне выбараў на 9 сакавіка[9]. Перамогу на гэтых выбарах атрымала Лейбарысцкая партыя Мальты, набраўшы каля 55 % галасоў выбаршчыкаў[10].
Пасля гэтага 11 сакавіка 2013 года Джозеф Мускат быў прызначаны прэм’ер-міністрам краіны[11]. Праз 15 гадоў лейбарысты вярнуліся да ўлады ў парламенце краіны.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Джозеф Мускат жанаты і мае дзвюх дочак-блізнятак.
Зноскі
- ↑ http://cn.ieonline.microsoft.com/knows/search?mkt=zh-cn&q=Joseph+Muscat
- ↑ Joseph Muscat // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Joseph Muscat // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.maltastar.com/dart/20130311-hordes-of-people-flock-to-valletta-for-muscat-swearing-in
- ↑ http://www.businessportals.com/supplier/muscats-universal-ltd/contact-details.html
- ↑ http://www.maltamedia.com/artman2/publish/govt_politics/printer_6649.shtml
- ↑ Budget rejected as Debono votes with Opposition . Times of Malta. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2013. Праверана 10 December 2012.
- ↑ BBC News — Malta government falls after PM Gonzi loses majority
- ↑ Parliament to be dissolved on January 7, election on March 9 . Times of Malta. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 10 December 2012.
- ↑ BBC News - Labour returns to power in Malta after 15 years . Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 15 сакавіка 2013.
- ↑ Machtwechsel in Malta: Opposition gewinnt Parlamentswahl - International Nachrichten - NZZ.ch(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2013. Праверана 15 сакавіка 2013.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джозеф Мускат
- Прэм’ер-міністры Мальты
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся на Мальце
- Узнагароджаныя ордэнам Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Асобы
- Палітыкі XXI стагоддзя