Джордж Ферыс
| Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс (малодшы) | |
|---|---|
| George Washington Gale Ferris, Jr. | |
| | |
| Род дзейнасці | інжынер, інжынер у цывільным будаўніцтве, вынаходнік |
| Дата нараджэння | 14 лютага 1859[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 лістапада 1896[1] (37 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | ЗША |
| Бацька | Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс (старэйшы; 1818-1895) |
| Маці | Марта Эджэртан Хайд |
| Альма-матар | |
Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс Малодшы (англ.: George Washington Gale Ferris, Jr.; 14 лютага 1859 — 22 лістапада 1896) — амерыканскі інжынер, вядомы як вынаходнік кола агляду.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ферыс нарадзіўся ў Гейлсбергу — горадзе, названым імем яго цёзкі Джорджа Вашынгтона Гейла. Сям’я прадала сваю малочную ферму і пераехала ў Карсан-Сіці, калі Ферысу было пяць гадоў. Пазней яны перасяліліся ў Каліфорнію, і Ферыс наведваў школу ў горадзе Окленд. Ён скончыў Політэхнічны інстытут Рэнселіра ў 1881 годзе са ступенню ў грамадзянскім будаўніцтве.[2]
Пасля гэтага ён пачаў кар’еру ў індустрыі чыгуначнага транспарту і зацікавіўся будаўніцтвам мастоў.[2] Ён заснаваў кампанію GWG Ferris & Co. у Пітсбургу, якая тэставала і правярала стан металаканструкцый для чыгуначнага і маставога будаўніцтва.
Ферыс найбольш вядомы стварэннем першага кола агляду для Сусветнай выстаўкі ў Чыкага ў 1893 годзе. Гэты праект увекавечыў прозвішча інжынера ў англійскай мове: любое кола агляду ў Амерыцы завуць колам Ферыса (англ.: Ferris wheel).[3]
Памёр 22 лістапада 1896 года ва ўзросце 37 гадоў у пітсбургскай бальніцы Mercy Hospital ад брушнога тыфу.
Зноскі
- 1 2 George Washington Gale Ferris // GeneaStar
- 1 2 Alumni Hall of Fame(недаступная спасылка). Політэхнічны інстытут Рэнселіра. — «Ferris began his career in the railroad industry and pursued an interest in bridge building.» Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 22 снежня 2007.
- ↑ Bird's-Eye View of the World's Columbian Exposition, Chicago, 1893(недаступная спасылка). World Digital Library (8 жніўня 1893). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2015. Праверана 17 ліпеня 2013.