Перайсці да зместу

Джош Кер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Джош Кер
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя 1500 metres[d][1], бег на 800 метраў[d][1], 1000 metres[d][1], mile run[d][1], 3000 metres[d][1], бег на 5000 метраў[1], road mile[d][1] і distance medley relay[d][1]
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1997(1997-10-08)[2][1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 2012[1]2022[1]
Рост 1,87 м[3]
IAAF 14533464
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джош Кер (англ.: Josh Kerr; нар. 8 кастрычніка 1997, Эдынбург) — брытанскі лёгкаатлет, чэмпіён свету 2023 года, чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2015 года, бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіа ў бегу на 1500 метраў.

Нарадзіўся 8 кастрычніка 1997 года ў горадзе Эдынбург, Шатландыя, Вялікабрытанія. Джош Кер выйграў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў 2015 года. У 2016 годзе на Чэмпіянаце свету ў Польшчы для юніёраў да 20 гадоў Кер заняў 10 месца. Кер прадстаўляў Вялікабрытанію на чэмпіянаце свету 2017 года, але не дайшоў да паўфіналу.

У 2019 годзе прымаў удзел у Чэмпіянаце свету ў горадзе Доха, Катар. Там ён заняў шостае месца з часам 3:32,52. Яго трэнерамі былі: Дэвід Кэмпбэл да 2015 года, Марк Поллард на працягу 2015 года, Джо Франклін з 2015 да 2018 года, Дэні Макі з 2018 па цяперашні час.

На Алімпійскіх гульнях у Токіа-2020 Кер заваяваў бронзу на дыстанцыі 1500 м з асабістым рэкордам — 3:29,05. У гэтым фінале ён уступіў Якабу Інгебрыгтсену і Цімаці Чаруёту.

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы Будапешце Кер выйграў золата ў бегу на 1500 метраў з вынікам 3:29,38.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к World Athletics database Праверана 23 студзеня 2023.
  2. Josh Kerr // World Athletics database
  3. https://www.workwithdata.com/person/josh-kerr-1997 Праверана 14 кастрычніка 2024.