Нью-Мексіканскі ўніверсітэт
Нью-Мексіканскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of New Mexico | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: University of New Mexico |
Заснаваны | 1889 |
Тып | даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 22 311[1] і 17 710[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Альбукерке, Нью-Мексіка, ЗША |
Сайт | unm.edu |
![]() |
Нью-Мексіканскі ўніверсітэт (англ.: University of New Mexico) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Альбукерке ў штаце Нью-Мексіка, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1889 годзе заканадаўчым сходам тэрыторыі Нью-Мексіка, гэта другі па велічыні ўніверсітэт штата, адзін з двух флагманскіх універсітэтаў штата і самы вялікі па колькасці абітурыентаў. Універсітэт складаецца з 12 каледжаў і школ, у тым ліку медыцынскай школы і адзінай юрыдычнай школы ў штаце. Вучэльня прапануе 215 спецыяльнасцей і праграм навучання, у тым ліку 94 спецыяльнасці бакалаўрыяту, 71 спецыяльнасць магістратуры і 37 праграм аспірантуры. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па звестках Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, у 2021 годзе ўніверсітэт выдаткаваў больш за 243 мільёны долараў на даследаванні і распрацоўкі, заняўшы 103-е месца ў рэйтынгу ВНУ ЗША. Універсітэт мае афіцыйны статус іспанамоўнай установы, прычым амаль палова студэнтаў з’яўляюцца іспанамоўнымі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж адукацыі
- Каледж прыгожых мастацтваў
- Каледж медсястрынства
- Каледж фармацыі
- Каледж грамадскага здароўя
- Школа менеджменту
- Школа архітэктуры і планавання
- Школа інжынерыі
- Школа права
- Школа медыцыны
- Школа дзяржаўнага кіравання
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нью-Мексіканскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы