Перайсці да зместу

Джуд Белінгем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Джуд Белінгем
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 29 чэрвеня 2003(2003-06-29)[1][2] (23 гады)
Грамадзянства
Рост 186 см
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2020 Бірмінгем Сіці 41 (4)
2020—2023 Барусія Дортмунд 92 (12)
2023—0000 Рэал Мадрыд 86 (33)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джуд Віктар Уільям Белінгем (англ.: Jude Victor William Bellingham; нар. 29 чэрвеня 2003, Стаўрбрыдж) — англійскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Англіі.

У красавіку 2024 года стаў уладальнікам прэміі «Прарыў года» ад Laureus World Sports Awards. Ён стаў першым футбалістам, які атрымаў яе.

Кар’ера ў зборнай

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Англіі, быў капітанам зборных да 15, 16 і 17 гадоў.

У 2019 годзе ў складзе зборнай Англіі да 17 гадоў прыняў удзел у таварыскім турніры Syrenka Cup, які яго зборная выйграла, а сам Белінгем стаў лепшым гульцом турніру.

10 лістапада 2020 года быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Англіі, 13 лістапада дэбютаваў за каманду ў матчы супраць Ірландыі, замяніўшы на 73-й хвіліне Мэйсана Маўнта. Дэбютаваў ва ўзросце 17 гадоў 137 дзён і стаў трэцім па гэтым паказчыку пасля Уэйна Руні і Тэа Уолката.

У 2021 годзе быў уключаны заяўку зборнай Англіі на Еўра-2020. У першым матчы групавога этапу са зборнай Харватыі выйшаў на замену на 82-й хвіліне ва ўзросце 17 гадоў і 349 дзён і стаў самым маладым гульцом у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы (праз шэсць дзён гэты рэкорд быў пабіты гульцом зборнай Польшчы Кацперам Казлоўскім, які дэбютаваў на чэмпіянаце Еўропы ва ўзросце 17 гадоў і 246 дзён). Агулам на турніры Белінгем правёў 3 матчы, дзейснымі дзеяннямі не вызначыўся і заваяваў з камандай сярэбраныя медалі.

21 лістапада 2022 года забіў першы гол за зборную ў матчы чэмпіянату свету супраць зборнай Ірана.

  1. Jude Bellingham // Transfermarkt — 2000.
  2. Jude Bellingham // FBref
  3. https://www.transfermarkt.co.uk/jude-bellingham/profil/spieler/581678
  4. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4