Джуліян Барнс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джуліян Барнс
Julian Patrick Barnes
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Джуліян Патрык Барнс
Псеўданімы: Дэн Кавана
Дата нараджэння: 19 студзеня 1946(1946-01-19) (72 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Жонка: Pat Kavanagh[d]
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, раманіст
Гады творчасці: 1977 — наш час
Кірунак: постмадэрнізм
Жанр: раман
Мова твораў: англійская мова[4]
Узнагароды:
Афіцыйны сайт

Джуліян Барнс (англ.: Julian Barnes; 19 студзеня 1946[5]) — англійскі пісьменнік, эсэіст, літаратурны крытык, адзін з бачных прадстаўнікоў літаратуры постмадэрнізму. Лаўрэат Букераўскай прэміі за 2011 год[6].

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Джуліян Барнс нарадзіўся ў Лестэры (Англія) 19 студзеня 1946 года. Ён атрымаў адукацыю ў Школе Лонданскага Сіці з 1957 да 1964 год. Пасля заканчэння школы ён паступае ў каледж «Магдалена» Оксфардскага ўніверсітэта. Скончвае яго У 1968 годзе з адзнакаю па кафедры сучасных заходнееўрапейскіх моў. Пасля гэтага працаваў лексікографам для Оксфардскага англійскага дадатку Слоўніка на працягу трох гадоў. У 1977 годзе Барнс пачаў працаваць рэцэнзентам і літаратурным рэдактарам для New Statesmen і New Review. З 1979 да 1986 года ён працаваў тэлекрытыкам, спачатку для New Statesmen і затым для the Observer.

Першымі літаратурным досведам сталі дэтэктыўныя аповеды, якія Барнс публікаваў пад псеўданімам Дэн Кавана. Пасля шэрагу публікацый у літаратурных альманахах — надрукаваў свой першы раман «метралэнд», як узнагароджаны прэміяй Сомерсэта Моэма. Раман распавядае пра лёс пакалення бунтароў і нігілістаў 60-х гадоў.

Раман «Гісторыя свету ў 10½ частках» (1989) з'явіўся сапраўднай падзеяй у літаратуры. Напісаны ў жанры антыўтопіі, раман шукае адказы на шэраг філасофскіх пытанняў пра сутнасць чалавека, пра яго мінулае, сапраўднае і будучае.

Сярод твораў Барнса ёсць навелы пра каханне, напрыклад «Да таго, як яна сустрэла мяне», «Каханне і гэтак далей». Раман «Чыюк Флабера» ўяўляе сабой цікавае даследаванне пра ролю аўтара ў творчым працэсе.

Джуліян Барнс стаў героем кнігі «Дзённік Брыджэт Джонс», дзе ён быў прадстаўлены рафінаваным інтэлектуалам, які холадна ўзвышаецца над ардынарнасцю.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Барнс тройчы за сваю творчую кар'еру трапляў у шортаў-ліст Букераўскай прэміі. Характэрна, што некаторыя расійскія выдавецтвы не першы год хібна ўяўляюць Барнса як лаўрэата гэтай прэміі. У 2005 годзе на сушуканне Букера быў высунуты раман «Артур і Джордж». Англійскія букмекеры лічылі Барнса фаварытам, аднак стаць пераможцам яму было не наканавана.

  • Прэмія Самерсэта Моэма (Somerset Maugham Award), 1981, за раман «метралэнд»
  • Geoffrey Faber Memorial Prize, 1985, за раман «Чыюк Флабера»
  • E. M. Forster Award, 1986
  • Prix Médicis, 1986, за раман «Чыюк Флабера»
  • Chevalier of the Ordre des Arts et des Lettres, 1988
  • Prix Femina Étranger, 1992, за раман «Як усё было»
  • Shakespeare Prize, 1993
  • Officer of the Ordre des Arts et des Lettres, 1995
  • Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па еўрапейскай літаратуры (Austrian State Prize for European Literature), 2004
  • Commander of the Ordre des Arts et des Lettres, 2004

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Раманы і аповеды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1980 «метралэнд» (Metroland)
  • 1982 Да таго, як яна мяне сустрэла (Before She Met Me)
  • 1984 «Чыюк Флабера» (Flaubert’s Parrot)
  • 1986 «Гледзячы на сонца» (Staring at the Sun)
  • 1989 «Гісторыя свету ў 10½ частках» (A History of the World in 10½ Chapters)
  • 1991 «Як усё было» (Talking it Over)
  • 1992 «Дзікабраз» (The Porcupine)
  • 1996 «Па той бок Ла-Манша» (Cross Channel) - аповеды
  • 1998 «Англія, Англія» (England, England)
  • 2000 «Каханне і гэтак далей» (Love, Etc.)
  • 2004 «Лімонны стол» (The Lemon Table) - аповеды
  • 2005 «Артур і Джордж» (Arthur & George)
  • 2008 «Няма чаго баяцца» (Nothing to Be Frightened Of) - мемуары
  • 2008 «Усходні вецер» (East Wind) - аповеды
  • 2011 «Пульс» (Pulse) - аповеды
  • 2011 «Адчуванне канца» (The Sense of an Ending)

Пад псеўданімам Дэн Кавана[правіць | правіць зыходнік]

  • 1980 «Дафі» (Duffy)
  • 1981 «Флідл Сіці» (Fiddle City)
  • 1985 «Падвяргаючыся нападкам» (Putting the Boot In)
  • 1987 «Паходзячы на сабак» (Going to the Dogs)

Дакументальная проза[правіць | правіць зыходнік]

  • 1995 «Лісты з Лондана» (Letters from London)
  • 2002 «Хачу заявіць» (Something to Declare)
  • 2003 «Педант на кухні» (The Pedant in the Kitchen)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Букераўская прэмія