Букераўская прэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Букераўская прэмія
The Man Booker Prize
Тып літаратурная прэмія[d]
Заснавальнік Букераўскі фонд
Заснаванне 1969
Узнагарода за найлепшую кнігу года на англійскай мове
Краіна  Вялікабрытанія
Месца
Апошні ўладальнік Вялікабрытанія Анна Бёрнс
Сайт themanbookerprize.com/fi…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Букераўская прэмія (англ.: Booker Prize) — адна з самых прэстыжных узнагарод у свеце англійскай літаратуры. Прысуджаецца аўтару, які пражывае ў адной з краін Садружнасці нацый, Ірландыі ці Зімбабвэ, за раман напісаны на англійскай мове. Пераможца атрымлівае чэк на суму 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (да 2002 года прызавая сума складала 21 тысячу фунтаў). Упершыню ўручэнне ўзнагароды адбылося ў 1969 годзе. З 2002 года спонсарам Букераўскай прэміі выступае група кампаній Man, таму поўная афіцыйная назва прэміі — The Man Booker Prize.

З 2005 года ўручаецца таксама Міжнародная Букераўская прэмія за раманы, перакладзеныя на англійскую мову і «даступныя ў шырокім продажы» ў Вялікабрытаніі[1].

Нюансы ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія прысуджаецца штогод грамадзяніну Садружнасці нацый (у яе складзе — 54 дзяржавы), Ірландыі ці Зімбабвэ, за найлепшы раман, апублікаваны на працягу папярэдніх 12 месяцаў. Амерыканцы, нягледзячы на тое, што ў пераважнай большасці з’яўляюцца англамоўнай нацыяй, на Букераўскую прэмію не намінуюцца.

Ужо само вылучэнне на прэмію Букера з’яўляецца сведчаннем добрых якасцей кнігі, нездарма яе завуць кніжным «Оскарам». Мэта прэміі не толькі ў тым, каб назваць найлепшую кнігу года, але і ў тым, каб увянчаць заслугі, павялічыць статус аўтара ў вачах публікі і павялічыць продаж кнігі.

Дадатковыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

Год Аўтар Назва Арыгінальная назва Дзяржава
1969 Персі Говард Ньюбі «За гэта прыйдзецца адказаць» Something to Answer For Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1970 Берніс Рубенс «Абраны член» The Elected Member Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1970 Джэймс Гордан Фарэл «Праблемы» Troubles Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1971 Відзьядхар Сураджпрасад Найпал «У падвешаным стане» In a Free State Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Трынідада і Табага Трынідад і Табага
1972 Джон Бергер «G.» G. Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1973 Джэймс Гордан Фарэл «Аблога Крышнапура» The Siege of Krishnapur Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1974 Надзін Гордымер «Захавальнік» The Conservationist Сцяг ПАР ПАР
Стэнлі Мідэлтан «Свята» Holiday Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1975 Рут Джабвала «Спякота і пыл» The Siege of Krishnapur Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Германіі Германія
1976 Дэвід Сторы «Сэвіл» Saville Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1977 Пол Скот «Застаючыся» Staying On Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1978 Айрыс Мердак «Мора, мора» The Sea, the Sea Сцяг Ірландыі Ірландыя
1979 Пенелопа Фіцджэральд «Афшор» Offshore Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1980 Уільям Голдынг «Рытуалы плавання» Rites of Passage Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1981 Салман Рушдзі «Дзеці поўначы» Midnight's Children Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Індыі Індыя
1982 Томас Кенілі «Каўчэг Шындлера» Schindler's Ark Сцяг Аўстраліі Аўстралія
1983 Джон Максвел Кутзее «Жыццё і час Міхаэля К.» Life & Times of Michael K Сцяг ПАР ПАР
1984 Аніта Брукнер «Атэль „У возера“» Hotel du Lac Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1985 Керы Хальмэ «Людзі-шкілеты» The Bone People Сцяг Новай Зеландыі Новая Зеландыя
1986 Кінгслі Эміс «Старыя чэрці» The Old Devils Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1987 Пенелопа Лайвлі «Месяцавы тыгра» Moon Tiger Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1988 Пітэр Кэры «Оскар і Люсінда» Oscar and Lucinda Сцяг Аўстраліі Аўстралія
1989 Кадзуя Ісыгура «Рэштка дня» The Remains of the Day Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Японіі Японія
1990 Антонія Байэт «Валодаць» Possession: A Romance Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1991 Бэн Окры «Галодная дарога» The Famished Road Сцяг Нігерыі Нігерыя
1992 Майкл Ондатжэ «Англійскі пацыент» The English Patient Сцяг Канады Канада
Сцяг Шры-Ланкі Шры-Ланка
Бары Ансварт «Святы Голад» Sacred Hunger Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1993 Родзі Дойл «Педзі Кларк ха-ха-ха» Paddy Clarke Ha Ha Ha Сцяг Ірландыі Ірландыя
1994 Джэймс Келман «Да чаго ж яно ўсё запазнілася» How Late It Was, How Late Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1995 Пэт Баркер «Дарога зданяў» The Ghost Road Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1996 Грэм Свіфт «Апошнія распараджэнні» Last Orders Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1997 Арундаці Рой «Бог дробязяў» The God of Small Things Сцяг Індыі Індыя
1998 Іэн Макьюэн «Амстэрдам» Amsterdam Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
1999 Джон Максвел Кутзее «Ганьба» Disgrace Сцяг ПАР ПАР
2000 Маргарэт Этвуд «Сляпы забойца» The Blind Assassin Сцяг Канады Канада
2001 Пітэр Кэры «Праўдзівая гісторыя хеўры Келі» True History of the Kelly Gang Сцяг Аўстраліі Аўстралія
2002 Ян Мартэл «Жыццё Пі» Life of Pi Сцяг Канады Канада
2003 Ді Бі Сі П’ер «Вернон Пане Літл» Vernon God Little Сцяг Аўстраліі Аўстралія
2004 Алан Холінгхерст «Лінія прыгажосці» The Line of Beauty Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2005 Джон Бэнвіл «Мора» The Sea Сцяг Ірландыі Ірландыя
2006 Кіран Дэсаі «Спадчына спустошаных» The Inheritance of Loss Сцяг Індыі Індыя
2007 Эн Энрайт «Збор» The Gathering Сцяг Ірландыі Ірландыя
2008 Аравінд Адыга «Белы тыгра» The White Tiger Сцяг Індыі Індыя
2009 Гілары Ментэл «Вулф Хол» Wolf Hall Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2010 Говард Джэйкабсан «Праблема Фінклера» The Finkler Question Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2011 Джуліян Барнс «Адчуванне канца» The Sense of an Ending Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
2012 Хілары Ментэл «Заносце целы» Bring Up the Bodies Вялікабрытанія
2013 Элеанор Катон «Свяцілы» The Luminaries Новая Зеландыя
2014 Рычард Флэнаган «Вузкая дарога на скрайнюю поўнач» The Narrow Road to the Deep North Аўстралія
2015 Марлон Джэймс «Кароткая гісторыя сямі забойстваў» A Brief History of Seven Killings Ямайка
2016 Пол Біцці «Распродаж» The Sellout ЗША
2017 Джордж Сондэрс «Лінкальн у бардо» Lincoln in the Bardo ЗША
2018 Анна Бёрнс «Малочнік» Milkmen Вялікабрытанія
2019 Маргарэт Этвуд,
Бернардын Эварыста
«Запаветы»;
«Дзяўчына, жанчына, усё астатняе»
The Testaments;
Girl, Woman, Other
Канада,
Вялікабрытанія
2020 Дуглас Сцюарт «Шагі Бэйн» Shuggie Bain Вялікабрытанія
2021 Дэйман Гэлгут «Абяцанне» The Promise ПАР
2022 Шэхан Карунацілака «Сем поўняў Маалі Алмейды» The Seven Moons of Maali Almeida Шры-Ланка
2023 Пол Лінч «Песня прарока» Prophet Song Ірландыя

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Crerar, Simon (2009-05-27). "Alice Munro announced as Man Booker International Prize winner". The Times. Праверана 2011-05-22.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]