Перайсці да зместу

Джулія Манкуса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алімпійскія ўзнагароды
Манкуса ў 2006 годзе
Манкуса ў 2006 годзе
Гарналыжны спорт (жанчыны)
Золата Турын 2006 Гіганцкі слалам
Срэбра Ванкувер 2010 Хуткасны спуск
Срэбра Ванкувер 2010 Суперкамбінацыя
Бронза Сочы 2014 Суперкамбінацыя
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету па гарналыжным спорце
Бронза Санта-Кацярына 2005 Супергігант
Бронза Санта-Кацярына 2005 Гіганцкі слалам
Срэбра Орэ 2007 Суперкамбінацыя
Срэбра Гарміш 2011 Супергігант
Бронза Шладмінг 2013 Супергігант

Джулія Манку́са (англ.: Julia Mancuso, нар. 9 сакавіка 1984, Рына, штат Невада, ЗША) — амерыканская гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2006 года ў гіганцкім слаламе, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды 2010 у хуткасным спуску і суперкамбінацыі, уладальніца 5 медалёў чэмпіянатаў свету.

Джулія вырасла на беразе возера Тахо, у яе ёсць 2 сястры: старэйшая Эйпрыл і малодшая Сара.

Бацька Джуліі Чыра Манкуса (нар. 1949), сын італьянскіх імігрантаў, быў адным з найбуйнейшых наркадылераў у гісторыі ЗША, які арганізаваў наркакартэлі па вытворчасці і продажы марыхуаны і какаіну. У 1995 годзе Чыра быў асуджаны на 9 гадоў турмы за кантрабанду марыхуаны.[1] Пасля выхаду з турмы Чыра падтрымлівае добрыя адносіны з Джуліяй і нават удзельнічае ў яе гарналыжнай кар'еры.[1]

Цікава, што Джулія ўпершыню выйграла этап Кубка свету ўжо пасля таго, як стала алімпійскай чэмпіёнкай, пры гэтым у гіганцкім слаламе, які яна выйграла на Алімпіядзе 2006 у Турыне, яна не перамагала ў Кубку свету ні разу. Усяго за кар'еру больш за 30 разоў падымалася на прызавы подыум на этапах Кубка свету, выйграўшы 7 разоў.

Перамогі на этапах Кубка свету (7)

[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 02 лютага 2014 года

Сезон Дата Месца Дысцыпліна
12006/0719 дэк 2006Францыя Валь-д'ІзерХуткасны спуск
214 сту 2007Аўстрыя АльтэнмарктСуперкамбінацыя
319 сту 2007Італія Карціна-д’АмпецаСупергігант
43 сак 2007Італія ТарвізіаХуткасны спуск (2)
52010/1116 сак 2011Сцяг Швейцарыі ЛенцэрхайдэХуткасны спуск (3)
62011/125 лют 2012Германія Гарміш-ПартэнкірхенСупергігант (2)
721 лют 2012Расія МаскваПаралельны слалам

Джулія Манкуса на чэмпіянатах свету

[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіянат
свету
Хуткасны
спуск
Супергігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя[2]
2003 Санкт - Марыс 7
2005 Борміа 8 9
2007 Орэ 10 6 5
2011 Гарміш 6 7
2013 Шладмінг 5 8

Джулія Манкуса на зімовых Алімпійскіх гульнях

[правіць | правіць зыходнік]
Ліндсі Вон (у цэнтры) на алімпійскім пастаменце ў Ванкуверы пасля перамогі ў хуткасным спуску
Алімпійскія
гульні
Хуткасны
спуск
Супергігант Гіганцкі
слалам
Слалам Камбінацыя
2002 Солт-Лейк-Сіці 13
2006 Турын 7 11 9
2010 Ванкувер 9 8
2014 Сочы

Зноскі

  1. 1 2 Layden, Tim. Skiing is believing(недаступная спасылка). Sports Illustrated (13 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2010. Праверана 18 лютага 2010.
  2. У тым ліку суперкамбінацыя