Джунта Пізана
Джунта Пізана | |
---|---|
Дата нараджэння | 1190 ці каля 1180[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1260 ці каля 1250[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джунта Пізана або Джунта дзі Капіціна (іт. Giunta Pisano; дакументаваны з 1236 па 1266) — італьянскі мастак.
Джунта Пізана (што азначае «пізанец Джунта»), адзін з самых вынаходлівых мастакоў 1-й паловы XIII стагоддзя, уплыў якога распаўсюдзіўся і на XIVстагоддзе. Маляўнічая манера Джунта вяла паходжанне ад пізанскай школы канца XII — пачатку XIII стагоддзя, у якой дамінаваў візантыйскі іканапіс і адчуваўся ўплыў твораў, створаных у майстэрні Берлінг’еры.
Сёння існуюць тры размаляваныя крыжы, на якіх стаіць подпіс Джунта: гэта «Крыж» з царквы Санта-Марыя-дэльі-Анджэлі, Асізі, «Крыж» з музея Сан-Матэа, Піза і самы знакаміты — «Крыж» з царквы Сан-Даменіка, Балоння. Па іх месцазнаходжанні можна вызначыць, што Джунта дзі Капіціна быў вядомым майстрам, і працаваў не толькі ў Пізе, але таксама атрымліваў замовы з іншых гарадоў. У архіўных дакументах захаваўся запіс ад 1239 аб тым, што ў Рым прыязджаў яго сын, святар Леапарда, з «Джавані Пізана, вучнем майстра Джунта», на падставе чаго даследчыкі мяркуюць, што майстэрня Джунта атрымлівала замовы і з Рыма. Апошні дакумент ад 1266 года, у якім згадваецца імя Джунта, паведамляе аб зямельным участку, які належыць мастаку.
Самая вядомая гісторыя, звязаная з яго імем, адносіцца да 1236 года і пра размаляваны крыж (не захаваўся), створанаму Джунта для Ніжняй царквы Сан-Франчэска ў Асізі па замове Іллі Картонскага — кіраўніка ордэна францысканцаў. Верагодна, гэта быў першы крыж Джунта з яскравым адлюстраваннем пакут Хрыста. Але акрамя таго, ля падножжа распяцця Джунта адлюстраваў самога Іллю Картонскага, што было ў той час нябачана і выклікала незадаволенасць браціі, якая і так не занадта паважала свайго кіраўніка, лічачы, што ён залішне схільны да раскошы, і т. п.
Акрамя падпісаных Джунта твораў, указаных вышэй, яго руцэ, або яго майстэрні даследчыкі прыпісваюць шэраг работ, якія захоўваюцца ў розных музеях свету: тры розныя алтарныя выявы з выявай Св. Францішка і сцэн з яго жыцця (Піза, музей Сан-Матэа; Асізі, скарбніца манастыра; Рым, Ватыканская пінакатэка), чатыры размаляваныя крыжы (два з іх — у Пізе, музей Сан-Матэа, затым, Венецыя, збор Чыні, і Нортгемптан, Музей мастацтва Каледжа Сміт), а таксама два фрагменты размаляванага крыжа з Нацыянальнай галерэі мастацтва, Вашынгтон, і дзве дошкі са сцэнамі з жыцця Хрыста з ДзМВМ імя Пушкіна, Масква (сёння іх прыпісваюць невядомаму майстру венецыянскай школы XIII стагоддзі). Усе творы Джунта не маюць дакладных дат.