Джым Сцёрджэс
Джым Сцёрджэс | |
---|---|
James Sturgess | |
Імя пры нараджэнні | Джэймс Энтані Сцёрджэс |
Дата нараджэння | 16 мая 1978[1] (46 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | Англія |
Адукацыя | |
Прафесія |
акцёр, спявак |
Кар’ера | 1994 — наш час |
IMDb | ID 0836343 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Энтані «Джым» Сцёрджэс (англ.: James Anthony «Jim» Sturgess, нар. 16 мая 1981 года, Лондан, Англія) — англійскі тэле- і кінаакцёр, спявак.
Пачаў сваю кар'еру ў сярэдзіне 1990-х са здымак у кінасерыялах. Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Дваццаць адно».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джым нарадзіўся 16 мая 1981 года[2], вырас у горадзе Фарнхаме, графства Сурэй, у 40 мілях на паўднёвы захад ад Лондана.
Скончыў Салфардскі ўніверсітэт. Тым часам быў удзельнікам групы «Dilated Spies».
Першая прыкметная роля ў кіно — Джуд у фільме «Праз Сусвет». Прэм'ерны паказ фільма адбыўся на Таронцкім кінафестывалі 10 верасня 2007 года.
17 красавіка 2008 года на экраны выйшаў фільм «Дваццаць адно», у якім Джым выканаў галоўную ролю. Яго герой — матэматычны геній, які выйграе дзякуючы сваім здольнасцям велізарныя сумы грошай у казіно Лас-Вегаса. Таксама ў фільме зняліся Кейт Босварт, Лоўрэнс Фішбарн і Кевін Спейсі.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Фільм | Арыгінальная назва фільма | Персанаж |
---|---|---|---|
1994 | «Варыянт браўнінга» | The Browning Version | |
2004 | «Твар у твар» | Mouth to Mouth | Рэд |
2007 | «Праз Сусвет» | Across the Universe | Джуд |
2008 | «Яшчэ адна з роду Балейн» | The Other Boleyn Girl | Джордж Балейн |
«Дваццаць адно» | 21 | Бэн Кэмпбел | |
«Пяцьдзесят мерцвякоў» | Fifty Dead Men Walking | Марцін Макгартленд | |
2009 | «Бессардэчны» | Heartless | Джэймі Морган |
2009 | «Пераправа» | Crossing Over | Гэвін Козіф |
2010 | «Легенды начных вартавых» | Legend of the Guardians: The Owls of Ga'Hoole | Сорэн (голас) |
«Шлях дадому» | The Way Back | Януш | |
2011 | «Адзін дзень» | One Day | Дэкстэр Мэйх'ю |
2012 | «Паралельныя светы» | Upside Down | Адам |
2012 | «Воблачны атлас» | Cloud Atlas | Адам Юінг, Хэ Джу Чэн і інш. |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]- 2008 — спецыяльны прыз кінафестывалю ShoWest Convention за лепшую кампанію ў кадры (фільм «Дваццаць адно»)[3]
Зноскі
- ↑ Jim Sturgess // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Biography for Jim Sturgess
- ↑ Jim Sturgess — Awards
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Джым Сцёрджэс на Вікісховішчы |
- Джым Сцёрджэс на сайце «Internet Movie Database» (англ.)