Джыу-джыцу
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Джы́у-джы́цу (яп.: 柔術 [дзю:дзюцу] ; ад яп.: 柔 [дзю] мяккасць + 術 [дзюцу] мастацтва, умельства) — японская сістэма самаабароны і нападзення без зброі.
Асноўныя прыёмы: удары ў найбольш слабыя часткі чалавечага цела (сонечнае спляценне, сонная артэрыя, печань і іншыя), выкручванні і перагінанні суставаў рук і ног у спалучэнні з рознымі кідкамі і задушлівымі захватамі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вытокі джыу-джыцу ў народных прыёмах самаабароны без зброі, вядомых у Японіі са старажытнасці. Сфарміравалася джыу-джыцу да 13—14 ст., у 14—19 ст. вельмі пашырылася ў Японіі як сістэма фізічнай і баявой падрыхтоўкі самураяў. У канцы 19 ст. шляхам адбору і мадэрнізацыі элементаў джыу-джыцу створана барацьба дзюдо.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Джыу-джыцу // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. С. 96.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандар Палубінскі. Усход — справа тонкая // Чырвоная змена. — 3 красавіка 2009. — № 13 (15567). — С. 3-4.